ААТ «Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне» — пераможца на сяўбе азімых культур і ўздыме зябліва

ААТ «Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне» — пераможца на сяўбе азімых культур і ўздыме зябліва

зябь

Па выніках раённага спаборніцтва сярод сельгасарганізацый, фермерскіх гаспадарак, трактарыстаў-машыністаў за своечасовае і якаснае правядзенне вясенне-палявых работ, сяўбы азімых культур і ўздыму зябліва ў 2017 годзе пераможцам на сяўбе азімых культур і ўздыме зябліва выйшла ААТ «Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне».

Трэба адзначыць, што РАПТЗ, яго падраз­дзяленні і асобныя працаўнікі штогод займаюць прызавыя месцы ў пэўных намінацыях раённых спаборніцтваў. А выходзіць у лік лідараў ім дапамагаюць стабільная і зладжаная работа ўсяго калектыву, надзейная падрыхтоўка глебаапрацоўчай і пасяўной тэхнікі, неабходных агрэгатаў да правя­дзення палявых работ, захаванне інтэнсіўных тэхналогій вы­рошчвання сельгаскультур, забяспеча­насць гаруча-змазачнымі матэрыя­ламі, наяўнасць арганічных і мінеральных угнаенняў, якаснага і пратручанага насення, распрацаваныя ўмовы маральнага і матэрыяльнага заахвочвання, забеспячэнне добрых умоў працы і адпачынку.
Кожную палявую кампанію ў райаграпрамтэхзабеспячэнні праводзяць у комплексе, пры гэтым арганізавана, добрасумленна і ў аптымальныя тэрміны.
Падчас нашай размовы з галоўным аграномам Уладзімірам Дарафеем адчувалася яго задавальненне чарговым поспехам працаўнікоў прадпрыемства. Па тым, з якой упэўненасцю ён называў лічбы, пераліч­ваў прозвішчы людзей, якія былі заняты на пад­рыхтоўцы глебы і сяўбе азімых культур, было бачна, што галоўны тэхнолаг палёў душой хварэе за даручаную справу, працуе з агеньчыкам, каб і ў далейшым дзейнасць калектыву РАПТЗ была эфектыўнай.
Як адзначыў Уладзімір Дарафей, сёлета свое­часова была распачата работа па закладцы трывалага падмурку пад будучы ўраджай. Зяблівая апрацоўка глебы мае важнае значэнне: яна дазваляе зменшыць напружанасць падчас веснавых палявых работ, забяспечвае больш якасную перадпасяўную апрацоўку глебы і сяўбу сельгаскультур у лепшыя агратэхнічныя тэрміны. Пад азімы рапс у РАПТЗ адведзена 560 га, сурэпіцай засеялі 170 га. Асноўны ж клін — 1170 га — заняты збожжавымі культурамі, сярод якіх лідзіруюць пшаніца і трыцікале. Дарэчы, з усіх наяўных пасяўных пло­шчаў 60% апрацоўваюцца і засяваюцца ўвосень.
Да таго ж, у РАПТЗ плённа працуюць над эфектыўным выкарыстаннем сельгасугоддзяў: пастаянна распрацоўваюцца і ўводзяцца ў севазварот невыкарыстоўваемыя раней участкі. Асабліва гэта датычыцца безгаспадарных надзелаў у сельскіх населеных пунк­тах.
У чым жа сакрэт таго, што прадпрыемства пастаянна знаходзіцца ў ліку лідараў? Як адзначыў Уладзімір Дарафей, у стаўленні кожнага працаўніка да справы, а таксама ў высокай вытворчай дысцыпліне: усе, хто быў заняты ў восеньскай палявой кампаніі, як, дарэчы, і падчас правядзення іншых работ, — ставяцца да выканання вызначанай перад імі мэты па-гаспадарску. Нікога не трэба падга­няць, а пры неабходнасці механізатары затрымліваюцца на полі.
Хвалявацца за якасць работ не было падстаў, бо даўно правераны на справе перадавікі калектыву Уладзімір Комар (яго старан­насць і працавітасць адзначана медалём «За працоўныя заслугі»), а таксама Аляксандр Сідарэнка, Уладзімір Сакалоўскі, Уладзімір Шэлянгоўскі, Сяргей Чудапал і іншыя.
Адным словам, пачынаючы ад кіраўніц­тва, спецыялістаў і заканчваючы радавымі выканаўцамі, усе працуюць у агульным ланцугу, зладжана і мэтанакіравана. Калектыву па сілах рэалізоўваць самыя смелыя планы, а, значыць, і атрымліваць далейшыя працоўныя перамогі.
Таццяна БАРАДЗІНА.

Последние новости

Актуально

«ПЬЯНОМУ И БЕСПРАВНОМУ НЕ МЕСТО НА ДОРОГЕ!»

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования в Кировском районе газоснабжения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования прошел в Кировском районном Центре социального обслуживания населения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

О мерах безопасности на республиканском субботнике

16 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

18 апреля – республиканский субботник. На что пойдут заработанные деньги?

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко подписал указ о приеме в белорусское гражданство 230 человек

16 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем