Темы

Абедзве кіраўскія каманды — у суперфінале!

Абедзве кіраўскія каманды — у суперфінале!

Пляжный мячНа арэне пляжных відаў спорту стадыёна Кіраўскай ДЮСШ прайшоў першы этап Рэгіянальнага чэмпіяната Рэспублікі Беларусь — чэмпіяната Магілёўскай вобласці па пляжным футболе.

Удзел прынялі 5 каманд. Кіраўск прадставілі дзве: дарослая каманда ДЮСШ і “Юнацтва”, у саставе якой выступаюць дублёры. У госці да кіраўчан завіталі каманда “ФЛК” з Магілёва, ПФК “Бабруйск” і “Рассвет” з Мышкавіч.

Пляжная разнавіднасць гульні №1 на Магілёўшчыне пакуль яшчэ не заваявала шырокую папулярнасць. Нават у двух буйнейшых гарадах Прыдняпроўскага краю — Магілёве і Бабруйску — робяцца першыя крокі ў развіцці біч-сокера. Кіраўск у гэтым плане выглядае першапраходцам: каманда нашага райцэнтра не першы сезон выступае ў чэмпіянаце Беларусі, менавіта ў нас маецца адзіная пакуль пляжнафутбольная пляцоўка — адна з лепшых у краіне.

Нездарма, зыходзячы з гэтага, гаспадары яшчэ да пачатку паядынкаў лічыліся фаварытамі. І гэта пацвердзілася падчас гульняў з апанентамі. Нават без асноўных ігракоў, якія выступаюць у чэмпіянаце краіны, маладыя пляжнікі ДЮСШ паказалі назапашаны вопыт гульні ў пляжны футбол і праявілі куды вышэйшы ўзровень падрыхтоўкі, чым сапернікі. Кіраўчане ўпэўнена перамаглі каманды Бабруйска — 7:3, Магілёва — 4:0 і мінімальна адолелі землякоў: “Рассвет” — 4:3 і “Юнацтва” — 2:1. Без страт ачкоў спартшколаўцы занялі першае месца.

Добрыя камандныя дзеянні, тэхнічную падрыхтоўку паказалі і юныя выхаванцы ДЮСШ. Школьнікі з “Юнацтва” перамаглі “рассветаўцаў” — 5:1, магіляўчан — 3:2. Сустрэча з “Бабруйскам” завяршылася ўнічыю — 2:2, а ў серыі пенальці “Юнацтва” ўзяла верх. І толькі ў матчы, у якім вызначаўся лёс першага месца, малодшыя кіраўчане мінімальна саступілі старэйшым землякам.

Астатнія сустрэчы завяршыліся наступным чынам: “ФЛК” — ПФК “Бабруйск” — 4:5, ПФК “Бабруйск” — “Рассвет” — 5:3, “ФЛК” — “Рассвет” — 5:1.

У бліжэйшыя выхадныя каманды першай чацвёркі сустрэнуцца ў суперфінале. Каманда, заняўшая першае месца, атрымае права ў наступным сезоне выступаць у першай лізе чэмпіяната Рэспублікі Беларусь.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость