Темы

Ад дасягнутых вяршынь працаўнікоў Кіраўшчыны — да новых!

Ад дасягнутых вяршынь працаўнікоў Кіраўшчыны — да новых!

 

Стела-2

У 2017 годзе Кіраўскі раён належным чынам справіўся з пастаўленымі задачамі па выкананні большасці прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, па іншых напрамках дзейнасці. Гэта дазволіла згодна рэйтынгу раёнаў Магілёўскай вобласці па выніках работы за студзень-снежань 2017 года выйсці на 2 месца. Прапануем успомніць найбольш значныя дасягненні арганізацый і ўстаноў раёна, а таксама асобных яго прадстаўнікоў у 2017 годзе.

• За значны ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб’яўлена калектыву работнікаў ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” і ўручаны падарачны сертыфікат.
• За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу, сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, узорнае выкананне службовых абавязкаў шэраг прадстаўнікоў раёна былі прадстаўлены да высокіх дзяржаўных узнагарод: ордэна Айчыны ІІІ ступені ўдастоены трактарыст-машыніст КСУП “Ніва-Барсукі” Аляксандр Петранкоў, ордэнам Пашаны ўзнагаро­джана аператар машыннага даення КСУП “Жылічы” Ніна Ляўковіч; медаля “За працоўныя заслугі” ўдастоены намеснік дырэктара па фінансах і бухгалтарскім уліку ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Марына Акушэвіч, трактарыст-машыніст КСУП “Барчыцы-агра” Генадзь Волас; трактарыст-машыніст ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Мікалай Дрозд, вадзіцель КСУП “Жылічы” Валерый Кісялёў, аператары машыннага даення КСУП “Жылічы” Тамара Кузьмянкова і ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Галіна Лёгкая, начальнік цэха жывёлагадоўлі КСУП “Чырвоны баец” Мікалай Пятруша.
• За высокія працоўныя дасягненні, значны ўклад у развіццё Магілёўскай вобласці, добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і ў сувязі з 80-годдзем з дня ўтварэння рэгіёна Ганаровыя граматы і па­дзякі аблвыканкама ўручаны шэрагу прадстаўнікоў Кіраўшчыны. У іх ліку: аператар механізаваных ферм, жывёлагадоўчых комплексаў (па дарошчванні маладняку БРЖ) ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Святлана Гамершмідт, вадзіцель пагрузчыка ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Андрэй Хлапкоў, кандытар 6 разраду райспажыўтаварыства Таццяна Навумава. Ганаровай граматай абласнога Савета дэпутатаў узнагароджаны дырэктар ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Мікалай Чаранкоў.
• Па выніках абласнога агляду-конкурсу якасці і культуры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва за 2017 год уладальнікамі Дыплома 1 ступені камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама стаў калектыў установы “Кіраўскі раённы Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”.
Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь узнагароджана дырэктар раённага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Вольга Мержый за вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь.
• У абласным спаборніцтве на лепшую арганізацыю работы па ажыццяўленні адукацыйнай дзейнасці сярод структурных падраздзяленняў гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладарныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі, і ўстаноў Магілёўскай вобласці за 2017 год першае месца сярод раёнаў з насельніцтвам да 25 тыс. чалавек прысуджана аддзелу адукацыі, спорту і турызму Кіраўскага райвыканкама.
Аддзел адукацыі, спорту і турызму Кіраўскага райвыканкама па выніках работы за 2017 год заняў трэцяе месца ў спаборніцтве сярод гарадоў і раёнаў Магілёўскай вобласці па развіцці фізічнай культуры, спорту і турызму. Кубак і Ганаровая грамата Магілёўскага аблвыканкама ўручана таксама аддзелу за трэцяе агульнакаманднае месца ў круглагадовай абласной спартакіядзе школьнікаў.
• Дыпломам Магілёўскага аблвыканкама ўзнагароджаны калектыў раённага Цэнтра культуры і вольнага часу — пераможца штогадовага абласнога спаборніцтва на лепшую арганізацыю работы па захаванні і развіцці культуры Магілёўскай вобласці за 2017 год сярод раённых Дамоў культуры, Цэнтраў культуры, Цэнтраў культуры, адпачынку і творчасці, Дамоў (Цэнтраў) народнай творчасці, маладзёжных культурных цэнтраў.
• Па выніках абласнога агляду-конкурсу па павышэнні якасці і культуры медыцынскага абслугоўвання насельніцтва ў 2017 годзе ў намінацыі “Урачэбныя амбулаторыі” першае месца прысуджана Любоніцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі ўстановы аховы здароўя “Кіраўская цэнтральная раённая бальніца”.
• У штогадовых спаборніцтвах на лепшую арганізацыю работы па захаванні і развіцці культуры Магілёўскай вобласці сярод структурных падраздзяленняў раённых выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладарныя паўнамоцтвы ў сферы ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі ў раёнах з насельніцвам да 25 тыс. чалавек другое месца прысуджана аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Кіраўскага райвыканкама.
• Трыўмфальна выступіла ў 2017 годзе зборная каманда Кіраўскага раёна на ІХ і Х спартакіядах сярод сельскіх раёнаў Магілёўскай вобласці, холдынгаў, аб’яднанняў, арганізацый і кіраўнікоў аграпрамысловага комплексу: у зімовай — стала пераможцам, у летняй — сярэбраным прызёрам.
• Сярод устаноў адукацыі агульнай сярэдняй адукацыі Магілёўскай вобласці па выніках работы за 2017 год трэцяе месца прысуджана ДУА “СШ №2 г.Кіраўска імя К.П.Арлоўскага”.
• Пахвальнай граматай Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь за актыўны ўдзел у рэалізацыі праекта Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей “Адміністрацыйны рэгіён Беларусі — арганізацыя су­айчыннікаў за мяжой” узнагароджаны Кіраўскі раённы выканаўчы камітэт.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость