Темы

Быць лепшай — адказна і ганарова!

Быць лепшай —  адказна і ганарова!

image002

На абласным конкурсе на званне “Лепшы па прафесіі загадчык аддзялення тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Магілёўскай вобласці” прадстаўніца нашага раёна Таццяна Дашкевіч заняла 1-е месца.
Пераможцай яна стала невыпадкова: за амаль 11 гадоў працы ў РЦСАН яна сваімі адказнымі адносінамі да даручанай справы здолела заваяваць аўтарытэт і павагу кіраўніцтва, калег, а самае галоўнае — шчырыя адносіны людзей. Таццяна Іванаўна не церпіць абыякавасці, дае магчымасць іншым адчуваць сябе патрэбнымі і карыснымі, дарыць цяпло свайго сэрца людзям, якія маюць патрэбу ў падтрымцы.
Прафесію, звязаную з сацыяльным абслугоўваннем, Дашкевіч выбрала, калі ёй было крыху за 30 гадоў. Той вопыт работы з людзьмі, які жанчына набыла дагэтуль, працуючы старшым кантралёрам аперацыйнага аддзялення №2815 Ашчадбанка, загадчыкам аддзялення №709/23 ААБ “Беларусбанк”, вельмі спатрэбіўся ў далейшым. Як лічыць Таццяна Іванаўна, загадчык аддзялення тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання — гэта і арганізатар, і псіхолаг, і выратавальнік. Часам даводзіцца прымаць самыя неардынарныя рашэнні, каб толькі падапечным, а гэта людзі розных катэгорый, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай пад-трымцы, было добра, каб дапамагчы ім знайсці выйсце са складаных жыццёвых абставін.
Таццяна Іванаўна пастаянна імкнецца да самаадукацыі, павышэння прафесійнага ўзроўню. Так, у лістападзе 2013 г. яна прымала ўдзел у рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі “Удасканальванне сістэмы сацыяльнага абслугоўвання ў Рэспубліцы Беларусь: вопыт, праблемы, навацыі”. У маі 2015 г. удзельнічала ў пасяджэнні секцыі “Метадычнае суправаджэнне тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”. Гэта дапамагае ў распрацоўцы і ўкараненні новых форм работы з грамадзянамі. Дарэчы, у наступным годзе РЦСАН плануецца аказваць сацыяльна-бытавыя паслугі асобам сталага ўзросту, якія не знаходзяцца на надомным абслугоўванні, але маюць патрэбу ў пастаяннай дапамозе.
Ладзяцца справы і ў сям’і Таццяны Іванаўны: тут пануюць узаемаразуменне і падтрымка, любоў і пяшчота — муж Валерый і абодва сыны вельмі асцерагаюць сваю адзіную і самую лепшую для іх жанчыну.
Калі размова заходзіць пра асабістае жыццё, то вочы жанчыны свецяцца радасцю, у яе голасе адчуваецца пяшчота. З мужам яны пражылі чвэрць стагоддзя, ён заўсёды падставіць сваё моцнае плячо, ніколі не пакрыўдзіць. Гэтаму вучыць і сыноў, якімі бацькі ганарацца. Старэйшы Павел закончыў Магілёўскі педагагічны ўніверсітэт, працуе настаўнікам фізвыхавання ў адной са школ г.Бабруйска. Андрэй вучыцца на 2-м курсе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.
Няхай і ў далейшым у іх сям’і ладзяцца справы, радуюць поспехі, нязменнай застаецца павага людзей. Ад гэтага ў гаспадыні дома будзе выдатны настрой, які дапаможа вынікова вырашаць усе надзённыя пытанні на рабоце.

Последние новости

Прием граждан

16 октября прием граждан проведет заместитель Министра юстиции Республики Беларусь Олег Николаевич Кот

13 октября 2026
Читать новость
Актуально

Александр Лукашенко о проверках силовиков: должны быть готовы к самому негативному сценарию

13 октября 2026
Читать новость
Актуально

Александр Лукашенко собрал совещание с силовиками. Тема — итоги проверки одной из бригад внутренних войскм

13 октября 2026
Читать новость
В районе

Криминальная хроника: молчать нельзя… реагировать

13 октября 2026
Читать новость
Актуально

Почему я делаю прививку от гриппа

13 октября 2026
Читать новость
Актуально

Прививочная кампания против гриппа

13 октября 2026
Читать новость