Темы

Чацвёра кіраўчан удастоены медаля «За працоўныя заслугі»

Чацвёра кіраўчан удастоены медаля «За працоўныя заслугі»

Медаль За працоўныя заслугі

Прыемная навіна прыйшла ў раён: у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 кастрычніка 2017 года №373 за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны ўклад у сельскую гаспадарку медаля «За працоўныя заслугі» ў ліку іншых прадстаўнікоў рэспублікі ўдастоены адразу чацвёра нашых землякоў — работнікаў аграпрамысловага комплексу: намеснiк дырэктара па фiнансах i бухгалтарскім улiку ААТ «Кiраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне» Марыя Акушэвiч, трактарыст-машынiст КСУП «Барчыцы-агра» Генадзь Волас, вадзіцель КСУП «Жылічы» Валерый Кісялёў і начальнік цэха жывёлагадоўлі КСУП «Чырвоны баец» Мікалай Пятруша. 

Медали-1

Марыя Аляксандраўна Акушэвiч у калектыве ААТ «Кiраўскае рай-
аграпрамтэхзабеспячэнне» працуе 46 гадоў, 20 з якіх — намеснiкам дырэктара па фiнансах i бухгалтарскім улiку.
Калегі ведаюць яе як адказнага, граматнага, патрабавальнага кiраўнiка, які на належным узроўнi валодае заканадаўчымi i нарматыўнымi дакументамi, матэрыяламi па фiнансава-эканамiчнай дзейнасцi таварыства.
Дзякуючы яе ўкладу за пяць апошніх гадоў забяспечана павелічэнне эканамічных паказчыкаў.

 

 

Медали-2

Генадзь Аляксандравіч Волас 23 гады шчыруе трактарыстам-машынiстам КСУП «Барчыцы-
агра», і за гэты час зарэкамендаваў сябе добрасумленным, працавітым, старанным работнікам. Ён на высокім узроўні выконвае агратэхнічныя і тэхналагічныя патрабаванні, якiя прад’яўляюцца да правя­дзення сельгасработ.
На працягу многiх гадоў з’яўляецца прызёрам раённых, абласных спаборнiцтваў на cяўбе збожжавых i зернебабовых культур, станавіўся лаўрэатам Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вескі «Дажынкі».

 

Медали-3Валерый Рыгоравіч Кісялёў амаль 30 гадоў прысвяціў працы вадзіцелем КСУП «Жылічы». Чулы і добразычлівы таварыш, заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу калегам па рабоце, падзяліцца вопытам з моладдзю. Валерый Рыгоравіч неаднаразова прызнаваўся пераможцам раённага спаборніцтва на жніве сярод вадзіцеляў. 

 

Медали-4Мікалай Іларыёнавіч Пятруша 50 гадоў працуе ў галіне жывёлагадоўлі. 32 гады таму ўзначаліў цэх жывёлагадоўлі КСУП «Чырвоны баец», добрасумленна кіруе яго калектывам і сёння.
Арганiзатарскiя здольнасці Мікалая Іларыёнавіча дазволілі павысіць эфектыўнасць працы. Калектыў жывёлаводаў дасягае высокіх вытворчых паказчыкаў, з’яўляецца прызёрам раённых, абласных спаборніцтваў па надоі і вытворчасці малака.

Віншуем нашых землякоў з высокай дзяржаўнай узнагародай!

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость