Темы

Чалавек сваёй справы

Чалавек сваёй справы


Медаль “За працоўныя заслугі” Аляксандр Жылінскі атрымаў за дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, значны асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны.
У сельскай гаспадарцы Аляксандр Ва­лянцінавіч працуе 32 гады, 29 з іх – у “Рассвеце”. У тым ліку быў на пасадзе галоўнага агранома, а апошнія 7 год ён – першы намеснік дырэктара сель­гаставарыства.
Аляксандр Жы­лінскі сапраўды чалавек справы. Нешмат­слоў­ны, сур’ёзны, дасканала ведае тэхналогіі ў раслінаводстве і патрабуе іх выканання. Усе віды і этапы палявых работ – пад яго кантролем.
Немалаважная роля яго, як спецыяліста высокага класа, у тым, што праца ў сельгаставарыстве ладзіцца, на рахунку рассветаўцаў – высокія паказчыкі. У тым ліку і на мінулым жніве. Ураджай збожжавых і зернебабоввых культур склаў 22 тыс. тон пры ўра­джайнасці 57,9 ц/га, гэта адпаведна 121% і 108,4% да ўзроўню мінулага года. Гэта сапраўдны поспех, дасягнуты паляводамі гаспадаркі.
Добра ўрадзіў рапс: атрымалі 4510 тон (138,4% да паказчыка 2021 года) пры ўраджайнасці 48,5 ц/га. Дарэчы, у “Рассвеце” сёлета ўвайшоў у строй цэх па перапрацоўцы рапсу і маслічных культур.
Пры ўдзеле Аляксандра Жылінскага ў адкрытым акцыянерным таварыстве значна ўзрасла прадукцыйнасць працы за кошт выкарыстання сучаснай высокапрадукцыйнай энергазберагальнай тэхнікі і тэхналогій. Укараняюцца новыя перспектыўныя сарты сельскагаспадарчых культур, інтэнсіўная тэхналогія іх апрацоўкі.
На працягу многіх год гаспадарка з’яўлялася прызёрам рэспубліканскіх, абласных і раённых спаборніцтваў па вытворчасці цукровых буракоў, рапсу, кармоў.
За шматгадовую добрасумленную працу, высокія вытворчыя паказчыкі Аляксандр Жылінскі ўзнагароджваўся Ганаровымі граматамі Міністэрства сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама, Кіраўскага раённага выканаўчага камітэта, заахвочаны падзякамі ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”.
Работы на палях гаспадаркі працягваюцца, і першы намеснік кіраўніка – заўжды на сваім адказным пасту…
Як адзначыў Аляксандр Валянцінавіч, ён вельмі ганарыцца высокай дзяржаўнай ўзнагародай і лічыць, што гэта стымул да новых працоўных дасягненняў.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость