Темы

Чарговы поспех кіраўскіх інтэлектуалаў

Чарговы поспех кіраўскіх інтэлектуалаў

svoya-igraЗусім нядаўна ў Цэнтры вольнага часу адзначалася адметная дата: 20 гадоў інтэлектуальнага руху на Кіраўшчыне. З нагоды юбілею ў глядзельнай зале сабраліся былыя і сённяшнія выхаванцы інтэлектуальнага клуба “Эрудыт” пры раённым Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Шматлікія віншаванні і цёплыя словы гучалі ў адрас яго нязменнага кіраўніка Ігара Лукашова. Нядаўна Ігара Іванавіча напаткала і заслужаная ўзнагарода: на адным з галоўных турніраў беларускай лігі інтэлектуальных каманд “Кубак Несцеркі” яму быў уручаны каштоўны прыз — імправізаваная буслянка — за шматгадовы ўклад у развіццё інтэлектуальнага руху ў Рэспубліцы Беларусь.

Шмат каманд падрыхтаваў Ігар Лукашоў, якія заваёўвалі і заваёўваюць дыпломы і займаюць высокія месцы на разнастайных турнірах. Кіраўскім эрудытам ёсць на каго раўняцца: сам іх кіраўнік перыядычна пацвярджае і свой высокі інтэлектуальны ўзровень. Нядаўна ў Магілёве прайшоў чэмпіянат вобласці па вядомых і папулярных “мазгавых” спаборніцтвах “Свая гульня”. Удзел у іх прынялі 374 інтэлектуалы з усіх раёнаў вобласці і абласнога цэнтра. Выдатна выступілі нашы землякі — супрацоўнікі Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Дзмітрый Кармазанашвілі заняў высокае 7 месца. А вось Ігару Лукашову толькі крыху не хапіла, каб стаць пераможцам чэмпіянату. Усяго 30 ачкоў, што па мерках “Сваёй гульні” лічыцца сапраўдным мізерам, кіраўчанін уступіў не абы-каму, а Марату Фрайману з Магілёва — чэмпіёну Саюза Незалежных Дзяржаў, уладальніку спецыяльнага прыза “Брыльянтавае пяро”. Як гаворыцца, “срэбра” з залатым адлівам!..

Последние новости

Актуально

График выездов нотариуса Могилёвского нотариального округа

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе продолжается трудовое лето-2026

14 июля 2026
Читать новость
Здоровые города и посёлки

Профилактика инсульта

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

Производственный отдел Кировского райпо: от традиций к инновациям

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

Аграрыі КСУП «Чырвоны баец» паралельна вядуць жніво і корманарыхтоўку

14 июля 2026
Читать новость
Общество

16 июля состоится заседание комиссии по координации работы по содействию занятости населения

14 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем