Темы

Чарговы поспех кіраўскіх хлебапёкаў

Чарговы  поспех  кіраўскіх  хлебапёкаў

sdozginok24442

На сёлетняй міжнароднай спецыялізаванай выставе “Хлебная і кандытарская справа-2015”  была прадстаўлена прадукцыя вытворчага аддзела райспажыўтаварыства: хлебец “Асаблівы з разынкам” і булка “Здравушка”, якія папоўнілі скарбонку хлебапёкаў двума медалямі — залатым і сярэбраным.

Праходзячы міма базы вытворчага аддзела, адразу адчуваеш пах свежавыпечанага хлеба. Ён узмацняецца, калі заходзіш у цэх: погляд адразу ж кідаецца на пышныя боханы з залацістымі апетытнымі скарыначкамі — іх толькі што дасталі з печы.
Колькі людзей працавалі дзеля таго, каб у спажыўцоў кожны дзень на стале быў хлеб! На палетках сельгасарганізацый шчыравалі механізатары: яны сеялі, даглядалі, убіралі збажыну, дастаўлялі на прыёмныя пункты дзяржавы. Затым на млынкамбінатах са збожжа атрымлівалі муку, расфасоўвалі яе і рэалізоўвалі. А ўжо каб выпекчы смачную прадукцыю — за справу бяруцца пекары.
Асартымент назваў прадукцыі, якую выпускаюць работнікі вытворчага аддзела райспажыўтаварыства, значны — звыш 40 адзінак. У сярэднім за месяц спажыўцам пастаўляецца 150 т хлеба, хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў. Геаграфія паставак прадукцыі: не толькі свой раён, але і горад Бабруйск, Бабруйскі раён. Акрамя гандлёвай сеткі, якасную прадукцыю атрымліваюць установы сацыяльнай сферы: школы, дзіцячыя садкі, бальніцы.
— Хлеб быў і застаецца самым запатрабаваным прадуктам. Як ва ўсе часіны, ён і зараз — усяму галава,— адзначыў выконваючы абавязкі начальніка вытворчага аддзела Мікалай Бяляўскі. А каб не было нараканняў на яго якасць, старанна працуюць нашы хлебапёкі.
І з гэтым нельга не згадзіцца. Хлебабулачныя і кандытарскія вырабы чакаюць і гараджане, і жыхары сельскіх населеных пунктаў. Таму на прадпрыемстве строга выконваюць графік пастаўкі прадукцыі, пададзеныя заяўкі задавальняюцца ў поўным аб’ёме.
Аб тым, што прадукцыю вытворчага аддзела ведаюць, яна карыстаецца пастаянным попытам, сведчаць дыпломы, медалі з рэспубліканскага конкурсу хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў “Ласунак”. Кіраўчане штогод прымаюць у ім удзел: рэкламуюць свае вырабы, вучацца ў іншых. І заўсёды прадстаўнікі райспажыўтаварыства вяртаюцца са знакамі прызнання, як сёлета.
Таццяна БАРАДЗІНА.

На здымку: узнагароды дэманструе майстар-пекар 5 разраду Вольга Хадакова, прысвяціўшая амаль 40 гадоў жыцця высакароднай справе — выпечцы хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў.

Последние новости

Прямая линия

30 июля прямую телефонную линию проведет Виталий Валерьевич Коновальчик

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

28 июля прямую телефонную линию проведет Вячеслав Юрьевич Каранкевич

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

29 июля прямую телефонную линию проведет Александр Викторович Комаровский

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

Первый молодежный экипаж-тысячник в Кировском районе получил заслуженную награду прямо в поле!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях Кировщины определился первый зерноуборочный экипаж-рекордсмен!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе прошел открытый региональный фестиваль «СеноФЭСТ-2026»

27 июля 2026
Читать новость