Темы

Цяжкаатлеты з Кіраўшчыны выступілі ў гасцях у Бабруйску нібыта дома

Цяжкаатлеты з Кіраўшчыны выступілі ў гасцях у Бабруйску нібыта дома

 

ШтангистУ Бабруйску прайшоў адкрыты чэмпіянат горада па цяжкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 1999 года нараджэння і маладзей. Удзел у ім прынялі выхаванцы Кіраўскай ДЮСШ. Падапечныя трэнераў Кірыла Іваніцкага і Андрэя Асташова на памосце зусім не выглядалі гасцямі, заваяваўшы практычна ва ўсіх узроставых катэгорыях першыя і прызавыя месцы.

Кіраўчанін Мікіта Гунаеў стаў пераможцам, яшчэ адзін прадстаўнік райцэнтра Уладзіслаў Міхалап заваяваў “бронзу”. Выдатна выступілі юныя цяжкаатлеты з Любоніч. Першыя месцы на п’едэстале гонару занялі Арцём Чорны, Паліна Лазаковіч і Кацярына Валовіч. “Сярэбраныя” ўзнагароды дасталіся Уладзіміру Салановічу, Івану Пінчуку і Кацярыне Баранчук. Яшчэ адна “бронза” на рахунку Станіслава Еўдакімава. Большасць з названых рабят выканалі нарматывы юнацкіх і дарослых разрадаў.

У бліжэйшых планах нашых штангістаў выступленні на абласных спаборніцтвах у Магілёве і рэспубліканскіх  — у Бабруйску.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость