Темы

Далі “перцу” кіраўчане!

Далі “перцу” кіраўчане!

Кіраўскія інтэлектуалы зноў выдатна выступілі на турнірах рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў: на гэты раз – у Жлобіне і Магілёве.

У Жлобіне прайшоў штогадовы рэспубліканскі турнір па інтэлектуальных гульнях “На ростанях” з удзелам як школьнікаў, так і дарослых каманд. Прадстаўнікі нашага раёна традыцыйна прадэманстравалі грунтоўную падрыхтоўку .

Каманда старшакласнікаў “Перцы” ітэлектуальнага клуба “Эрудыт” Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі спачатку ў конкурсе “Крыптаграма” заняла 2-е месца з 47 каманд. Затым падапечныя Ігара Лукашова наогул сталі пераможцамі самай прэстыжнай гульні “Што? Дзе? Калі?”.

Сам жа трэнер быў капітанам дарослай каманды “Раён”, якая таксама прыняла ўдзел у турніры. Вынік выступлення кіраўчан – 3-е месца ў гульні “Што? Дзе? Калі?”.

А ў Магілёве адбыўся традыцыйны Міжнародны студэнцкі турнір “Зімовы Ліс”. Абсалютным чэмпіёнам яго стала зборная Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі. Тон у камандзе задаваў студэнт юрыдычнага факультэта, былы выпускнік СШ №2 імя К.П.Арлоўскага Станіслаў Машкароў. Акрамя таго, Станіслаў бліскуча выступіў індывідуальна: ён стаў пераможцам у асабістым заліку ў “Сваёй гульні”.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Последние новости

Актуально

На полях КСУП «Нива-Барсуки» трудится сельскохозяйственный студенческий отряд

16 июля 2026
Читать новость
Единый день информирования

16 июня проходит Единый день информирования в Кировском районе

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

150 гадоў з дня нараджэння Цёткі

15 июля 2026
Читать новость
Актуально

График выездов нотариуса Могилёвского нотариального округа

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе продолжается трудовое лето-2026

14 июля 2026
Читать новость
Здоровые города и посёлки

Профилактика инсульта

14 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем