Темы

Для папаўнення дзяржаўнага бюджэту

Для папаўнення  дзяржаўнага бюджэту

_MG_8621

Напярэдадні прафесійнага свята мы сустрэліся з начальнікам інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Кіраўскім раёне Віктарам КАРАНКЕВІЧАМ, каб больш падрабязна пагутарыць аб дзейнасці калектыву па папаўненні дзяржаўнага бюджэту.

— Нягледзячы на рэзкае запавольванне макраэкана-мічных паказчыкаў, калектыў інспекцыі максімальна забяспечвае выкананне планавых паказчыкаў па паступленні плацяжоў у бюджэт і асноўных задач, пастаўленых Міністэрствам па падатках і зборах, — адзначыў Віктар Каранкевіч. — За першае паўгоддзе бягучага года ў кансалідаваны бюджэт раёна паступіла 48 млрд. рублёў, у тым ліку ў мясцовы бюджэт — 49,4 млрд. Асноўны аб’ём даходаў сфарміраваны за кошт паступленняў ад арганізацый (71,7% ці 34,4 млрд. рублёў).
— Віктар Міхайлавіч, а наколькі эфектыўны кантроль у адносінах да прадпрымальнікаў і фізічных асоб?
— Доля ўдзелу індывідуальных прад-прымальнікаў і іншых фізічных асоб у фарміраванні бюджэту склала 4%, ад іх паступіла 1,9 млрд. рублёў, а ад суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу — 7 млрд. У фарміраванні бюджэту ў значнай меры ўдзельнічаюць і фізічныя асобы, так як адна з крыніц паступлення сродкаў — уплата падаходнага падатку, які ўтрымліваецца і пералічваецца ў бюджэт арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі па месцы работы грамадзян. У першым паўгоддзі гэтыя плацяжы склалі 20,5 млрд. рублёў (42,7%).
Акрамя гэтага 151 жыхар раёна здае ў арэнду жылыя і нежылыя памяшканні, многія займаюцца расменай дзейнасцю і ўплачваюць збор у памеры 1 базавай велічыні.
— Ці выяўляюцца выпадкі парушэння падатковага заканадаўства?
— Прыемна адзначыць, што сёння ў раёне большасць падаткаплацельшчыкаў добрасумленна выконвае свой абавязак перад дзяржавай. Разам з тым, ёсць грамадзяне, якія ўхіляюцца ад уплаты падаткаў. Па выніках кантрольных мерапрыемстваў сёлета дадаткова прад’яўлена да ўплаты ў бюджэт звыш 151 млн. рублёў. Асноўныя напрамкі, у якіх выяўляюцца парушэнні, — прадастаўленне дэкларацый, па выніках праверак павінна паступіць яшчэ 19 млн. рублёў. Разам з тым, у ходзе праверак у 27 грамадзян, прадставіўшых дэкларацыі аб даходах і маёмасці, было ўстаноўлена перавышэнне расходаў над іх даходамі. У выніку прад’яўлена да ўплаты ў бюджэт яшчэ звыш 98 млн. рублёў.
У цэлым па выніках кантрольнай дзейнасці за 6 месяцаў бягучага года дадатковыя паступленні ў кансалідаваны бюджэт раёна склалі 3068,2 млн. рублёў.
— Якія меры прад-прымаеце па выяўленні неплацельшчыкаў?
— З бягучага года на нас ускладзены дадатковыя функцыі па выяўленні грамадзян, не прымаючых удзелу ў фінансаванні дзяржаўных расходаў. Ужо ўведзена ў эксплуатацыю аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма плацельшчыкаў збора, удзел у фарміраванні якой прыняў шэраг органаў і арганізацый.
Павышэнню эфектыўнасці кантрольных мера-прыемстваў садзейнічае ўкараненне рызыка-арыентаванага падыходу да назначэння праверак, а таксама ўзмацненне аналітычнай складаемай у кантрольнай рабоце. Гэта дазволіла за апошнія два гады знізіць колькасць планавых праверак у 1,5 раза. Пры гэтым даналічэнні на адну праверку ўзраслі ў 3,5 раза і склалі па індывідуальных прад-прымальніках 47,3 млн. рублёў, па арганізацыях — 143,3 млн. рублёў.
Галоўным пры выяўленні недобрасумленных падаткаплацельшчыкаў лічым правядзенне аналізу і супастаўленне дадзеных аб іх дзейнасці. У далейшым будзем развіваць аўтаматызаваную сістэму камеральнага падатковага кантролю, што дазволіць зніжаць колькасць выязных праверак з адначасовым павелічэннем дабравольных плацяжоў.
Перад нашым калектывам пастаўлены канкрэтныя задачы, мы бачым асобныя накірункі, дзе неабходна павышэнне эфектыўнасці і будзем іх прымяняць на практыцы.
— Віктар Міхайлавіч, назавіце, калі ласка, касцяк калектыву.
— Хочацца адзначыць, што ўсе работнікі інспекцыі сваёй добрасумленнай і адказнай працай забяспечваюць паступленне даходаў у бюджэт Рэспублікі Беларусь. А сярод лепшых — галоўны дзяржаўны падатковы інспектар аддзела падаткаабкладання суб’ектаў гаспадарання і іншых фізічных асоб Анжэла Балабашкова і начальнік гэтага аддзела Канстанцін Новікаў, галоўны дзяржаўны падатковы інспектар Аксана Малічэнка.
— І ў заключэнне размовы Вашы віншаванні калегам…
— З нагоды прафесійнага свята хочацца выказаць словы ўдзячнасці ўсім работнікам інспекцыі, пажадаць ім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў на карысць роднай краіны.
Асаблівыя словы ўдзячнасці і віншаванні нашым ветэранам, якія стаялі ля вытокаў стварэння падатковай службы раёна, а зараз знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Гэта — Я.Г.Бяляўскі, І.І.Печань, П.П.Акуліч, В.І.Дайнека, Г.Ф.Борыкава, В.Ф.Сакалоўская.
Гутарыла
Таццяна БАРАДЗІНА.

Последние новости

ИМНС

Напоминаем о необходимости уплаты имущественных платежей до 16.11.2026

14 октября 2026
Читать новость
ИМНС

Почти 130 тыс. рублей налогов предъявлено компании такси из Могилева за нарушения законодательства

14 октября 2026
Читать новость
ИМНС

К сведению субъектов хозяйствования, осуществляющих экспортно-импортные операции с товарами, подлежащими прослеживаемости

14 октября 2026
Читать новость
ИМНС

В ходе проверки, проведенной в связи с прекращением деятельности ИП, установлены факты выплаты работникам заработной платы «в конверте»

14 октября 2026
Читать новость
Актуально

«Трэці — Бацькаў»

14 октября 2026
Читать новость
Актуально

Свято-Покровский храм г.Кировска встретил престольный праздник

14 октября 2026
Читать новость