Темы

І зноў — высокі рэзультат!

Па выніках заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па працоўным навучанні вучаніца 11 класа СШ №1 Юлія Багданава заваявала дыплом II ступені, тым самым пацвердзіўшы статус стыпендыята спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.
Юлія трэці год запар прадстаўляла наш раён у саставе каманды Магілёўскай вобласці. Сёлета заключны этап алімпіяды праходзіў у г.Кобрыне. Ён уключаў тэарэтычны, практычны і творчы туры.
У тэарэтычным туры на працягу гадзіны трэба было адказаць на пытанні ў тэставай форме, у практычным — паказаць майстэрства ў стварэнні швейнага вырабу, у творчым — абараніць індывідуальныя (дамашнія) праекты. У Юліі быў праект ільнянога касцюма “Кветкавае ззянне”.
Пасля алімпіяды Юлія Багданава падзялілася ўражаннямі са сваімі аднакласнікамі: “Самым складаным для мяне аказаўся творчы тур. Па-першае, па жэрабю, мне выпаў №32, апошні. Больш сямі гадзін чакання не спрыялі ўмацаванню спакою. Па-другое, свой адбітак наклала onlain-трансляцыя: я бачыла недалікі, промахі саперніц і хвалявалася, што нешта падобнае можа здарыцца са мной. Па-трэцяе, камісія была настроена вельмі сур’ёзна, пытанні задаваліся складаныя, і трэба было хутка прыйсці ў сябе і знайсці правільны адказ.”
Па словах дзяўчыны, дабіцца высокіх рэзультатаў ёй дапамагло жаданне ўдзельнічаць у алімпіядзе, пастаянная падрыхтоўка, упартасць і матывацыя.
Аб усім гэтым рэдакцыі паведаміла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце СШ №1 Л.Г.Царанок.

Последние новости

В районе

Криминальная хроника: молчать нельзя… реагировать

13 октября 2026
Читать новость
Актуально

Почему я делаю прививку от гриппа

13 октября 2026
Читать новость
Актуально

Прививочная кампания против гриппа

13 октября 2026
Читать новость
Актуально

15 октября состоится заседание комиссии по координации по содействию занятости населения

13 октября 2026
Читать новость
Прямая линия

16 октября прямую телефонную линию проведет Ирина Александровна Петровская

13 октября 2026
Читать новость
Актуально

Уважаемые ветераны и работники сферы культуры Кировского района!

11 октября 2026
Читать новость