Темы

Кіраўчане — упершыню ў тройцы прызёраў у камандным заліку на абласной Спартакіядзе школьнікаў!

Кіраўчане — упершыню ў тройцы прызёраў у камандным заліку на абласной Спартакіядзе школьнікаў!

БегуньиШтогод юныя спартсмены Кіраўшчыны прымаюць удзел у раённых, абласных, рэспубліканскіх спаборніцтвах па відах спорту ў рамках правядзення Спартакіяд школьнікаў. Па выніках абласной Спартакіяды школьнікаў 2017 года кіраўчане дасягнулі небывалага дагэтуль поспеху: занялі выніковае 3 месца, Кіраўскі раён упершыню ўзняўся на п’едэстал гонару!

Нашы спартсмены ўдзельнічалі ва ўсіх 15 абавязковых відах спорту, дзе паказалі
дастойныя рэзультаты. У асобных відах — нават вышэйшыя, чым іх равеснікі са спецыялізаваных аддзяленняў. Акрамя таго, тры віды былі ўзяты па выбары, вынікі выступленняў у двух лепшых з якіх ішлі ў залік. Кіраўскія рабяты — выхаванцы ДЮСШ па-сапраўднаму бліснулі ў вела­спорце (трэнеры Сяргей Клімовіч і Юрый Цішкоў) і цяжкай атлетыцы (трэнеры Кірыл Іваніцкі і Андрэй Асташоў), што ў многім абумовіла агульны поспех. А ўдзел прадстаўнікоў Кіраўшчны ў рэспубліканскай Спартакіядзе школьнікаў дадаў у скарбонку дадатковых 23 ачкі.
У выніку Кіраўскі раён набраў 378 ачкоў, што дазволіла заняць трэці радок у выніковай табліцы Спартакіяды. Кіраўчане толькі 6 ачкоў саступілі заняўшаму 2 месца Асіповіцкаму раёну. А перамогу атрымалі пастаянна паспяхова выступаючыя на падобных спаборніцтвах спартсмены Хоцімскага раёна.
Варта адзначыць, што найбольшы ўклад у «бронзавы» поспех кіраўчан унеслі юныя спартсмены Паўлавіцкой СШ імя Р.А.Худалеева ( настаўнік фізкультуры і здароўя В.І.Вароніч). У ліку найбольш актыўных удзельнікаў былі таксма прадстаўнікі Скрыпліцкай СШ (Ф.У.­Аляшкевіч), Мышкавіцкай СШ (А.М.Якавец), СШ №1 (А.С.Каранкевіч), гімназіі (С.М.Садоўнікоў).
Віншуем усіх нашых юных спартсменаў — вучняў 5-11 класаў, а таксама іх трэнераў і выкладчыкаў з заслужаным поспехам. Чакаем далейшых перамог і высокіх дасягненняў!

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость