Темы

Кіраўчанін Вадзім Бокач — адзін з лепшых пляжных футбалістаў Беларусі 2017 года!

Кіраўчанін Вадзім Бокач —  адзін з лепшых  пляжных футбалістаў Беларусі 2017 года!

БоККач-аут

Завяршылася традыцыйнае апытанне, якое дазволіла вызначыць лепшага пляжнага футбаліста 2017 года. Свае вырыянты пяцёрак мацнейшых выказалі галоўныя трэнеры каманд, суддзі, футбольныя спецыялісты. Выказалі меркаванні і заўзятары гэтай разнавіднасці гульні №1.
Найбольшую колькасць галасоў набраў капітан нацыянальнай зборнай Беларусі, лепшы яе бамбардзір Ігар Брыштэль, які добра знаёмы кіраўчанам, бо ў свой час выступаў за каманду “Кіраўск-ДЮСШ”. Гэта ўжо 6-ты тытул праслаўленага бамбардзіра. А вось другі паказчык — у карэннага кіраўчаніна Вадзіма Бокача — таксама аднаго з асноўных ігракоў зборнай Беларусі. У разрэзе аддадзеных галасоў Вадзім набраў 4 першых месцы, 4 другіх, 3 трэціх і па 1 чацвёртых і пятых. Трэба заўважыць, што ў ліку іншых першае месца нашаму земляку аддаў галоўны трэнер нацыянальнай зборнай краіны і вядомы пляжнафутбольны спецыя­ліст Нікалас Альварада, у былым 5-разовы чэмпіён Еўралігі, тройчы сярэбраны прызёр Чэмпіянатаў свету ў саставе зборнай Іспаніі.
Але гэта яшчэ не ўсё! Па выніках незалежнага галасавання балельшчыкаў у сацыяльных сетках Вадзім Бокач набраў найбольшую колькасць галасоў і стаў пераможцам! Віншуем земляка з удалым сезонам!

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость