Кіраўчанка Дар’я Ананіч – у  фінале конкурсу “Жывая класіка”

Кіраўчанка Дар’я Ананіч – у  фінале конкурсу “Жывая класіка”

Выхаванка Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (кіраўнік І.В.Стэльмакова), вучаніца СШ №1 Дар’я Ананіч выйшла ў фінал рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка» ва ўзроставай катэгорыі 9 – 10 класы. Гэта сумесны праект Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне», ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», які накіраваны на пошук і падтрымку таленавітай моладзі.

Пачынаючы з 2017 года, конкурс праводзіцца кожны год і збірае для ўдзелу юных чытальнікаў нацыянальнай паэзіі з розных рэгіёнаў Беларусі. Традыцыйна яго вынікі падводзяцца падчас урачыстых мерапрыемстваў у межах Дня беларускага пісьменства, які ў бягучым годзе пройдзе ў Бялынічах.

Сёлета паўфінал рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка» быў наладжаны ў рэжыме онлайн. У творчых чытаннях прынялі ўдзел амаль 15 тысяч таленавітых дзяцей, якія дэкламавалі свае любімыя творы на беларускай мове.  Творчыя нумары,  прадстаўленыя на конкурс, вылучаюцца багаццем вобразаў, разнастайнасцю стыляў, вылучаюцца сваёй індывідуальнасцю і адкрытасцю. Юныя чытальнікі звярнуліся да твораў Максіма Багдановіча, Якуба Коласа, Максіма Танка, Змітрака Бядулі, Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава, Пімена Панчанкі, Аркадзя Куляшова і сучасных аўтараў. Асаблівую ўвагу юныя ўдзельнікі конкурсу надалі тэме 75-годдзя Вялікай Перамогі, малой радзімы.

Па выніках паўфінала чацвёра прадстаўнікоў Магілёўскага краю, сярод якіх і кіраўчанка Дар’я Ананіч, прадставяць нашу вобласць у фінале конкурсу.

У 2018 годзе Даша таксама ўдзельнічала ў конкурсе: прайшла ў паўфінал праекта, а затым – і ў фінал, у якім заваявала трэцяе месца.

Пажадаем Дар’і поспехаў і ў гэты раз!

Последние новости

Актуально

Итоги работы профсоюза аграриев Кировщины

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Облачный апрель — фото Юлии Соколовской

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

В Могилёвской области установлен запрет на лов судака

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Час царыцы палёў — сяўба кукурузы на Кіраўшчыне

24 апреля 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

28 апреля – Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

27 апреля — 1 мая 2026 года — «Неделя нулевого травматизма»

24 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем