Темы

Кіраўскія веласіпедысты — на п’едэстале гонару!

Кіраўскія веласіпедысты — на п’едэстале гонару!

Вело Гран-при МинскЧарговых поспехаў на прэстыжных спаборніцтвах дабіліся веласіпедысты — былыя выхаванцы аддзялення веласпорту Кіраўскай ДЮСШ.

У Мінску прайшоў Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь у парнай гонцы на прызы Барыса Бальшакова. Аб яго выніках рэдактару інтэнэт-рэсурса рэдакцыі «Кіраўца» старшы трэнер ДЮСШ па веласпорце Сяргей Клімовіч.

Званне чэмпіёна заваяваў удзельнік нядаўняга Чэмпіянату свету Раман Цішкоў. У пары з прадстаўніком Жлобіна Яўгенам Ахраменкам яны абышлі заняўшых другое месца гродзенцаў. А ў другога кіраўскага паўпрэда ёсць “бронза”. Трэцяе месца ў пары з прадстаўніком Магілёўскай вобласці Гар­дзеем Цішчанкам заваяваў наш Канстанцін Бяляўскі.
У жанчын не было роўных парам з Гомельшчыны: яны занялі дзве першыя прыступкі п’едэсталу гонару. А вось на трэцюю па праву ўзышлі выхаванкі Кіраўскай ДЮСШ: бронзавыя медалі прымерылі Марына Кучынская і Надзея Свіркова.
На наступны дзень прайшло Першынство краіны ў групавой гонцы. У малодшых дзяўчат бліснула майстэрствам Ганна Васількова: па суме набраных ачкоў яна заняла першае месца і прайшла адбор ў састаў зборнай Беларусі для ўдзелу ў летнім еўрапейскім юнацкім Алімпійскім фестывалі, які ў ліпені пройдзе ў венгерскім горадзе Дз’ёр.
Ёсць медалі і ў нашых жанчын. Другое месца ў групавой гонцы заняла Марыя Рудак, трэцяе — Марына Кучынская.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость