Темы

Кіраўчане атрымалі ўзнагароды за высокія спартыўныя дасягненні

Кіраўчане атрымалі ўзнагароды за высокія спартыўныя дасягненні

Клима награждают

На базе Магілёўскага прафесійнага электратэхнічнага каледжа прайшоў урачысты сход па выніках выступлення зборных каманд вобласці па відах спорту на Рэспубліканскай спартакіядзе школьнікаў у 2017 годзе і падвядзенни вынікаў абласных круглагадовых спартакіяд сярод устаноў адукацыі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні Магілёўскага ааблвыканкама Андрэй Кунцэвіч, начальнік упраўлення адукацыі аблвыканкама Уладзімір Рыжкоў, начальнік упраўлення спорту і турызму аблвыканкама Віктар Сцяпанаў, дырэктар абласнога цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў Аляксандр Шайтораў.

На ўрачыстай цырымоніі Ганаровымі граматамі былі ўзнагароджаны трэнеры-выкладчыкі, прадстаўнікі ўстаноў сярэдне-спецыяльнай і прафтэхадукацыі, дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ, якія дабіліся найлепшых рэзультатаў. Нагадаем, што ў Рэспубліканскай спартакіядзе школьнікаў-2017 Магілёўшчына заваявала 2 месца.

Узнагародамі адзначаны і прадстаўнікі Кіраўшчыны. Ганаровыя граматы за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту Магілёўскай вобласці Уладзімір Рыжкоў урычыў дырэктару Кіраўскай ДЮСШ Сяргею Клімовічу і трэнеру аддзялення веласпорту спартшколы Юрыю Цішкову. Абодва падрыхтавалі і перадалі ў вышэйшае звяно значную колькасць перспектыўных велагоншчыкаў, якія паспяхова выступалі і выступаюць на прэстыжных спаборніцтвах нацыянальнага і сусветнага ўзроўню.

Клима награждают-2 (Третьякова)

Кубак і Ганаровая грамата былі таксама ўручаны начальніку адзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталлі Траццяковай за 3 каманднае месца школьнікаў Кіраўшчыны ў абласной круглагадовай спартакіядзе школьнікаў-2017.

Фото с сайта https://mogilevnews.by

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость