Кіраўчане — чэмпіёны вобласці!


У агульную перамогу ўнеслі свой уклад у выглядзе набраных ачкоў усе нашы дзяўчаты. Адразу 3 “срэбры” заваявала Марыя Зайцава: у крытэрыуме, індывідуальнай і групавой гонках. У гэтых жа заездах яе сяброўка па камандзе Вікторыя Рудакова тройчы ўзнімалася на трэцюю прыступку п’едэстала гонару. Вельмі дастойна выступіла Паліна Конрад, бадай, самая юная ўдзельніца (2005 года нараджэння). Нягледзячы на тое, што гэта быў літаральна першы старт дзяўчынкі, Паліна заняла асабістае 5-е месца.
Не змаглі заваяваць асабістыя прызавыя месцы хлопцы. Але выступілі шчыльна і ўнеслі шмат ачкоў у агульнакамандны залік. Гэта Мікіта Русецкі, Максім Лёгкі, Ілья Несцярэнка, Максім Мярэдаў, Арцём Несцярэнка, Алег Новік і Яраслаў Грудзінін. Трое апошніх, да слова, зараз шліфуюць сваё майстэрства ў Мазыры, ў вучылішчы алімпійскага рэзерву.
Аляксандр ХАХЛОЎ.