Темы

Кіраўчанін Вадзім Бокач – лепшы ігрок Беларусі па пляжным футболе 2020 года!

Кіраўчанін Вадзім Бокач – лепшы ігрок Беларусі па пляжным футболе 2020 года!

Як паведаміў афіцыйны сайт Асацыяцыі “Федэрацыя пляжнага футбола” ў межах парадку дня пасяджэння выканкама названай вышэй Асацыяцыі былі зацверджаны вынікі галасавання за лепшага футбаліста Рэспублікі Беларусь па пляжным футболе ў сезоне 2020 года.

Для таго, каб вызначыць лепшых ігракоў сезона, Асацыяцыя  правяла галасаванне сярод усіх прадстаўнікоў пляжнафутбольнай грамадскасці. Былі апытаны члены выканкама АФПФ, трэнерскага штаба Нацыянальнай каманды, суддзі і трэнеры мужчынскіх каманд чэмпіяната Беларусі, журналісты спартыўнага тэлеканала Беларусь-5, а таксама балельшчыкі. Ва ўвагу бралася рэзультатыўнасць ігракоў не толькі ў нацыянальных спаборніцтвах, але і ў тых, дзе яны прадстаўлялі каманды, выступаючыя ў расійскім чэмпіянаце па пляжным футболе.

Лепшым футбалістам Беларусі — 2020 з сур’ёзным адрывам ад канкурэнтаў за гэтае званне быў прызнаны ігрок нацыянальнай зборнай нашай краіны па пляжным футболе наш зямляк Вадзім Бокач (100 балаў), чэмпіён і ўладальнік Кубка Беларусі, фіналіст Суперкубка ў сёлетнім сезоне. У пяцёрку лепшых футбалістаў-пляжнікаў увайшоў таксама яшчэ адзін кіраўчанін – ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі Арцемій Дрозд (25 балаў).

На пасяджэнні выканкама АФПФ было таксама адзначана, што ў XIII чэмпіянаце Беларусі па пляжным футболе сярод каманд вышэйшай лігі 1 месца заняла ПФК “СДЮШАР” (Кіраўск) з перадачай спартыўных актываў ПФК “ЦАР-Masita” (Магілёўская вобласць). Яна ж стала ўладальніцай Кубка Беларусі 2020 года.

Последние новости

Актуально

150 гадоў з дня нараджэння Цёткі

15 июля 2026
Читать новость
Актуально

График выездов нотариуса Могилёвского нотариального округа

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе продолжается трудовое лето-2026

14 июля 2026
Читать новость
Здоровые города и посёлки

Профилактика инсульта

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

Производственный отдел Кировского райпо: от традиций к инновациям

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

Аграрыі КСУП «Чырвоны баец» паралельна вядуць жніво і корманарыхтоўку

14 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем