Кіраўчанін вызначыўся на конкурсе “Студэнт года”


Арганізатарамі конкурсу штогод выступаюць ГА “БРСМ” пры падтрымцы Міністэрства адукацыі, Рэспубліканскага студэнцкага савета моладзі. Гэты праект вельмі папулярны ў студэнцкім асяроддзі.
У фінале “Студэнта года-2016”, які адбыўся ў Мінску, прымалі ўдзел дзевяць прадстаўнікоў розных ВНУ Беларусі. Яны паказалі сябе ў творчых, інтэлектуальных, спартыўных конкурсах. Тут сабраліся дастойныя прэтэндэнты на тытул лепшага студэнта: практычна кожны — прызёр конкурсаў у сваіх альма-матэр і іншых, актыўны ўдзельнік грамадскага жыцця, мае сярэдні бал паспяховасці ад 9 і вышэй.
Пераможцу ў намінацыі «Студент года 2016 ONLINE», якім стаў Кірыл Дрозд, вызначалі карыстальнікі віртуальнай сеткі шляхам галасавання за аўтарскія відэаролікі канкурсантаў на тэму “Я — студэнт!”. Галасаванне праходзіла на канале YouTube «Студент года 2016. Финал» і ў групе «Молодежь Беларуси» социальной сети «ВКонтакте»).
Жыхары нашага раёна ведаюць Кірыла і як актыўнага пашукавіка, гэтай дзейнасцю ён захапіўся яшчэ ў школе: яму ўдалося аднавіць лёсы 85-ці без вестак прапаўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны землякоў. Звесткі аб гэтым друкавала раённая газета “Кіравец”, да Кірыла звярталіся за інфармацыяй і дзякавалі родныя тых людзей.