Темы

Кіраўчанка — пераможца абласнога конкурсу «Прырода і жывёльны свет Беларусі»

Кіраўчанка — пераможца абласнога конкурсу «Прырода і жывёльны свет Беларусі»

Выхаванка дзіцячай школы мастацтваў г.Кіраўска Паліна Клімовіч (выкладчык Л.В.Каранкевіч) заняла 1 месца ў абласным мастацкім конкурсе на тэму “Прырода і жывёльны свет Беларусі,” узнагароджана Дыпломам і гуашавымі фарбамі.
Арганізатарам конкурсу выступіла абласная арганізацыйная структура РДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”. Галоўнымі задачамі конкурсу з’явіліся выхаванне ў моладзі беражлівых адносін да прыроды, прыцягненне рабят да актыўнай работы па захаванні жывёльнага свету, развіццё ў іх любові да сваёй малой радзімы.
Як адзначыла Паліна, адправіўшы свой малюнак на конкурс, яна не надта спадзявалася на перамогу. Падтрымлівалі яе, умацоўвалі веру ў сябе педагог Л.В.Каранкевіч і родныя.
Маляваць Паліна любіла, колькі сябе памятае, гэта ў яе ад матулі, якая таксама прафесійна займалася мастацкай творчасцю.
У дзіцячай школе мастацтваў дзяўчына займаецца 4-ты год і спадзяецца, што гэтае захапленне застанецца з ёй на ўсё жыццё. Яна лічыць, што ёй пашанцавала з выкладчыкам. Людміла Васільеўна не проста вучыць тонкасцям і сакрэтам мастацкай творчасці, а дапамагае выхаванцам раскрыць свае самыя патаенныя куткі душы, увасабіць у малюнках свае мары, спадзяванні, захапленні.
На пытанне аб тым, што яна любіць маляваць, Паліна адказала, што ўсё залежыць ад настрою. Але больш за ўсё ёй падабаюцца малюнкі, тэмай якіх становіцца прырода, жывёла, прыгажосць роднага краю.
На здымку: выконваючы абавязкі раённай арганізацыйнай структуры РДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” Леанід Язерскі ўручае дыплом і каштоўны падарунак пераможцы абласнога мастацкага конкурсу Паліне Клімовіч.

Последние новости

Актуально

Павага, заслужаная працай

18 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Областной турслёт РОО «Белая Русь». Как выступили кировчане?

18 сентября 2026
Читать новость
Здоровые города и посёлки

«Кожаный мяч»: кировчанка показала класс

18 сентября 2026
Читать новость
Актуально

День народного единства прошел в Кировском районе — большой фоторепортаж

18 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Колёс меньше – опасности больше!

18 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Трудовой ритм аграриев в СФХ «Чигиринка» Кировского района

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем