Темы

Кіраўчанка Веялета Бяляўская бліскуча выступае на еўрапейскай валейбольнай арэне

Кіраўчанка Веялета Бяляўская бліскуча выступае на еўрапейскай валейбольнай арэне

veoletaКіраўчанка Веялета Бяляўская у саставе валейбольнай маладзёжнай зборнай каманды Беларусі ва ўзросце да 17 гадоў (U-17) стала пераможцай чэмпіянату ўсходне-еўрапейскай занальнай асацыяцыі!

Спаборніцтвы з удзелам 8 каманд праходзілі ў польскім горадзе Алецка і мелі статус адборачнага турніру на чэмпіянат Еўропы. У саставе беларускай зборнай вучаніца кіраўскай гімназіі была адзінай, хто прадстаўляў Магілёўскую вобласць.

Беларускі выдатна правялі ўсе сустрэчы са сваімі апаненткамі. У сваёй групе яны з “сухім” лікам 3:0 перамаглі зборныя Эстоніі і Латвіі. Толькі расіянкі змаглі “ўзяць” у нашых суайчынніц адну партыю — лік 3:1 на нашу карысць. Заняўшы першае месца ў групе, зборная Беларусі  выйшла на пераможцу групы паралельнай, якой стала каманда Польшчы. Нягледзячы на моцную падтрымку балельшчыкаў, гаспадарам сцены не дапамаглі: беларускі былі больш упэўненымі ва ўсіх трох партыях паядынку — 3:0! Шмат карысці на пляцоўцы ва ўсіх матчах нашай каманды прынесла Веялета, якая і  сяброўкам дапамагала выдатна, і сама завяршала атакі дакладнымі ўдарамі. Дарэчы, летась у Брэсце наша каманда ўжо станавілася пераможцай усходне-еўрапейскай занальнай асацыяцыі, і Веялета таксама была ў саставе.

Але заспакойвацца валейбольнай “маладзёжцы” рана. Ужо ў студзені надыходзячага года яе чакаюць “баі” куды больш важныя. Заваяваўшы пуцёўку ў наступны этап адбору на Чэмпіянат Еўропы, наша каманда адправіцца на Апеніны. У Мілане яе будуць экзаменаваць зборныя Італіі, Славеніі і Ізраіля. Толькі пераможца турніру зможа трапіць у фінальную частку еўрапейска форуму. Пажадаем поспехаў беларускам і, безумоўна, нашай прадстаўніцы ў зборнай Веялеце Бяляўскай!

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота з архіва рэдакцыі газеты «Кіравец».

Последние новости

Актуально

Лукашенко: Беларусь хотела бы иметь продвинутые, серьезные отношения с Алжиром

27 мая 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Обман под предлогом заработка

27 мая 2026
Читать новость
В районе

На мемориальном комплексе «Буйничское поле» дан старт третьему трудовому семестру

27 мая 2026
Читать новость
В районе

Команда «Орлята» Средней школы №1 г.Кировска зажгла на областном этапе спортивно-патриотической игры «Зарничка»

27 мая 2026
Читать новость
Актуально

Более тысячи участниц: в Минске прошел интерактивный Женский форум

26 мая 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Поддельные домовые чаты и фишинговые ссылки на онлайн-уроки: о новых схемах обмана

26 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем