Темы

Кіраўскія міні-футбалісткі прабіліся ў фінал

Кіраўскія міні-футбалісткі прабіліся ў фінал

Як паведамлялася раней, па выніках раённых спаборніцтваў па міні-футболе сярод школьніц была сфарміравана зборная каманда раёна для ўдзелу ў занальных спаборніцтвах. У яе ўвайшлі дзяўчаты з абедзвюх гарадскіх школ, а таксма Чыгірынскай СШ і Барчыцкага НПК ДС-СШ. З міні-футбалісткамі актыўна папрацаваў трэнерскі састаў — галоўны трэнер Валерый Галомзік і яго асістэнты Аляксандр Каспяровіч і Сяргей Іваніцкі. І гэта дало свой плён.

На занальным турніры, які, дарэчы, праходзіў у Бабруйску, для таго, каб трапіць у фінальную частку абласных спаборніцтваў, кожнай з каманд неабходна было заняць адно з першых двух месцаў. Усе астатнія ад плэй-оф “адсякаліся”. Першапачаткова галоўным фаварытам лічыліся гаспадыні пляцоўкі, якія прадстаўляюць сабой юны рэзерв “Бабруйчанкі” — удзельніцы чэмпіянату краіны. Традыцыйна моцнымі з’яўляюцца саставы каманд з Асіповіч, Клічава. Але кіраўчанкі практычна перавярнулі ўсё з ног на галаву.
Турнір, аднак, для нашых зямлячак пачаўся з “халоднага душа”, які ім “уключылі” футбалісткі Асіповіч. Ужо ў дэбюце сустрэчы ў нашы вароты ўляцелі адзін за адным тры мячы! Але схамянуліся кіраўчанкі хутка, дзякуючы ўмеламу кіраўніцтву трэнераў. Аказалася, што гэта была разгубленасць некалькіх мінут з-за нявопытнасці. Што і пацвердзіў канчатковы лік — 4:4.
А ў матчы з саперніца­мі з Клічава, наадварот, падвяла самаўпэўне­насць: дамініруючы па ходу сустрчы, наша каманда ўпусціла важную перамогу — зноў нічыя 3:3 і зноў страта ачкоў.
Турнірныя перыпетыі яшчэ давалі шанцы на выхад у фінал, але для гэтага трэба было перамагаць у далейшых матчах. У трэцім з іх кіраўчанкі ўсухую разграмілі саперніц з Бабруйскага раёна — 8:0. І вось наперадзе — грозныя гаспадыні з Бабруйска. Паядынак выдаўся вельмі бескампрамісным па напалу барацьбы. Бабруйчанкі яўна недаацанілі саперніц, а госці святкавалі важнейшую перамогу 3:1 і практычна забяспечылі сабе паездку ў Магілёў!
Апошні матч з Быхавам для нашых дзяўчат асабліва нічога не вырашаў, але і яго яны правялі больш чым упэўнена, атрымаўшы сухую перамогу 3:0.
Акрамя каманды Кіраўска выхаду ў фінал дабіліся-такі і міні-футбалісткі Бабруйска.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость