Темы

Кіраўскія велагоншчыцы паспяхова выступілі на першынстве Мінскай вобласці

Кіраўскія велагоншчыцы паспяхова выступілі на першынстве Мінскай вобласці

ВелогонщицыНа велатрэку ў Мінску адкрылі новы сезон беларускія велагоншчыкі. На мінулым тыдні тут прайшло адкрытытае першынство Мінскай вобласці. Хаця без перабольшвання двухдзённыя спаборніцтвы можна назваць чэмпіянатам Беларусі , бо сабраліся на іх у пераважнай большасці лепшыя веласіпедысты краіны. Выдатных поспехаў зноў дабіліся нашы дзяўчаты — былыя выхаванкі аддзялення веласпорту Кіраўскай ДЮСШ. Аб гэтым расказаў рэдактару інтэрнет-рэсурса рэдакцыі раённай газеты»Кіравец» яго старшы трэнер Сяргей Клімовіч. 

Толькі вопыту крыху не хапіла Ганне Васільковай, каб трапіць у лік прызёраў 2-кіламятровай гонкі сярод юніёраў. Дзяўчына лідзіравала практычна на ўсёй дыстанцыі, але на самых апошніх метрах , яе абышлі саперніцы. Затое на другі дзень наша зямлячка ўлічыла недахопы. Як вынік — два “срэбры” — у новым відзе гонак з заліковымі ачкамі “тэмпа” і гонцы з выбываннем.

У старэйшай узроставай групе сярод дзяўчат яшчэ больш упэўнена дамініравалі кіраўчанкі. Бліскучы падарунак да ўласнага дня нараджэння зрабіла Ангеліна Шчарбакова. Яна стала пераможцай у “скрэтчы” і групавой гонцы і ўзяла “бронзу” ў гонцы з выбываннем! Падтрымалі яе і сяброўкі-зямлячкі: Вікторыя Рудакова стала выйграла гонку з выбываннем і стала другой у гонцы “тэмпа”, а Марыя Зайцава забяспечыла сабе “срэбра” ў групавой гонцы і “бронзу”ў гонцы “тэмпа”. Што і казаць — дружна спрацавалі!

 

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость