Темы

Кіраўскія вучні — лідары на рэспубліканскім узроўні

Як паведамілі рэдакцыі ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, вельмі плённымі сталі веснавыя канікулы для многіх вучняў устаноў адукацыі раёна, якія паспяхова выступілі на прадметных алімпіядах, конкурсах, чэмпіянатах.

Адзінаццацікласніца СШ №1 горада Марына Заркевіч зноў стала пераможцай заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па працоўным навучанні.  Першай прысупкі п’едэсталу гонару на гэтай алімпіядзе дасягнула сёлета і Юлія Багданава, вучаніца 10 класа СШ №1, якая ў мінулым годзе была другой. Марына і Юлія ўзнагароджаны дыпломамі I ступені. Малайцы, дзяўчаты!
Кірыл Дрозд, вучань гарадской гімназіі, працягвае праяўляць сябе ў пытаннях бяспекі жыццядзейнасці: ён заняў 1 месца ў рэспубліканскім конкурсе «Школа бяспекі-2014».
У трэцім рэспубліканскім чэмпіянаце інтэлектуальных гульняў «Кубак Мідгарда-2014» узроставая група «дзеці» Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі заняла 3 месца. А ў абласным чэмпіянаце па інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі?» сярод піянерскіх дружын каманда гімназіі г.Кіраўска заняла            1 месца і будзе прадстаўляць Магілёўскую вобласць на чэмпіянаце рэспублікі.
У конкурсе тэатраў мод, які прайшоў у межах рэспубліканскага конкурсу «Юныя таленты Беларусі», студыя стылю і моды «Гламур» Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Кіраўска заняла 3 месца.
Віншуем усіх пераможцаў і прызёраў! Так трымаць і далей!

Последние новости

Актуально

Лукашенко: Беларусь хотела бы иметь продвинутые, серьезные отношения с Алжиром

27 мая 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Обман под предлогом заработка

27 мая 2026
Читать новость
В районе

На мемориальном комплексе «Буйничское поле» дан старт третьему трудовому семестру

27 мая 2026
Читать новость
В районе

Команда «Орлята» Средней школы №1 г.Кировска зажгла на областном этапе спортивно-патриотической игры «Зарничка»

27 мая 2026
Читать новость
Актуально

Более тысячи участниц: в Минске прошел интерактивный Женский форум

26 мая 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Поддельные домовые чаты и фишинговые ссылки на онлайн-уроки: о новых схемах обмана

26 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем