Темы

«Кіравец» — у ліку лаўрэатаў рэспубліканскага конкурсу

«Кіравец» — у ліку лаўрэатаў рэспубліканскага конкурсу

Сродкі масавай інфармацыі Магілёўскай вобласці, у тым ліку і раённая газета “Кіравец”, прымаюць удзел у ХХІІІ Міжнароднай спецыялізаванай выставе «СМІ ў Беларусі», якая праходзіць у Мінску з 2 па 4 мая ў Нацыянальным выставачным цэнтры “БелЭкспа”.

У выставе ўдзельнічаюць больш за 50 экспанентаў, якія прадстаўляюць друкаваныя і электронныя СМІ, сеткавыя выданні Беларусі, Расіі, Украіны, краін Балтыі, Узбекістана і КНР.
Цэнтральныя тэмы экспазіцый — 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, II Еўрапейскія гульні, сучасныя інтэрнэт-тэхналогіі, адраджэнне малой радзімы.
У дзень адкрыцця выставы адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу за высокапрафесійнае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой, які арганізоўваецца Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам інфармацыі.
У ліку пераможцаў — установа “Рэдакцыя раённай газеты “Кіравец”. Дыплом і каштоўны падарунак галоўнаму рэдактару Наталлі Хадаковай уручылі міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алянсандр Карлюкевіч і намеснік Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Алена Радчанка (на здымку).

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость