Темы

Кіраўчане — чэмпіёны вобласці!

Кіраўчане — чэмпіёны вобласці!

velo-2У Магілёве прайшло адкрытае першынство вобласці па веласіпедным спорце сярод дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ. У трохдзённай барацьбе акрамя каманд Магілёўшчыны прынялі ўдзел прадстаўнікі спартшкол Полацка, Жлобіна, Мінска. Выдатна праявілі сябе выхаванцы Кіраўскай ДЮСШ — і юнакі, і дзяўчаты, — якія па суме набраных ачкоў змаглі абагнаць усіх супернікаў і занялі першыя агульнакамандныя месцы!

У агульную перамогу ўнеслі свой уклад у выглядзе набраных ачкоў усе нашы дзяўчаты. Адразу 3 “срэбры” заваявала Марыя Зайцава: у крытэрыуме, індывідуальнай і групавой гонках. У гэтых жа заездах яе сяброўка па камандзе Вікторыя Рудакова тройчы ўзнімалася на трэцюю прыступку п’едэстала гонару. Вельмі дастойна выступіла Паліна Конрад, бадай, самая юная ўдзельніца (2005 года нараджэння). Нягледзячы на тое, што гэта быў літаральна першы старт дзяўчынкі, Паліна заняла асабістае 5-е месца.

Не змаглі заваяваць асабістыя прызавыя месцы хлопцы. Але выступілі шчыльна і ўнеслі шмат ачкоў у агульнакамандны залік. Гэта Мікіта Русецкі, Максім Лёгкі, Ілья Несцярэнка, Максім Мярэдаў, Арцём Несцярэнка, Алег Новік і Яраслаў Грудзінін. Трое апошніх, да слова, зараз шліфуюць сваё майстэрства ў Мазыры, ў вучылішчы алімпійскага рэзерву.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

 

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость