Темы

Кіраўчанка Дар’я Ананіч удала выступіла ў фінале Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка»

Кіраўчанка Дар’я Ананіч удала выступіла ў фінале Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка»

1 верасня ў г.Іванава падчас святкавання XXV Дня беларускага пісьменства адбыўся фінал Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”. Тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак з усёй рэспублікі спачатку дэманстравалі свой талент у раённых і абласных этапах, у фінал выйшлі 12 чалавек. Сярод удзельнікаў рэспубліканскага этапу была і Дар’я Ананіч, выхаванка Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Кіраўска, вучаніца СШ №1, якая ў сваёй узроставай катэгорыі (9-10 кл.) заваявала трэцяе месца. Сваімі ўражаннямі яна па­дзялілася з чытачамі “раёнкі”:
— У першы дзень адбыўся сам конкурс, які прайшоў у форме канцэрта: выступленні
ўдзельнікаў чаргаваліся з творчымі нумарамі музыкаў. Я дэкламавала верш Ганны Міклашэвіч “За цябе, мая вёска, малюся!”. Нягледзячы на тое, што часта ўдзельнічаю ў падобных конкурсах, перад выступленнем вельмі хвалявалася. Але як толькі выйшла на сцэну, забылася пра ўсё акрамя верша.
Усе канкурсанты праявілі сябе дастойна, было цікава назіраць за сапернікамі, якія дэкламавалі вершы і ўрыўкі з прозы на тэму вайны, некаторыя выступілі з байкамі. Многія з нас выбралі творы, прысвечаныя тэме малой Радзімы.
Далей было доўгачаканае падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне. Пераможцам уручылі дыпломы розных ступеняў ад міністэрстваў адукацыі і інфармацыі Рэспублікі Беларусь, у якасці падарунка мы атрымалі пуцёўкі ў Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр “Зубраня”, куды паедзем будучай вясной. Прыемным сюрпрызам стала дзіцячая мастацкая беларуская літаратура і часопісы, якія атрымаў кожны з нас.
Нам, удзельнікам фіналу, было прыемна пачуць шчырую ўдзячнасць ад намесніка міністра інфармацыі І.І.Бузоўскага. Ён адзначыў, што конкурс ахапіў не толькі дзяцей, але і бацькоў, педагогаў, і выказаў спадзяванне, што ў далейшым усё шырэй будзе кола тых, каго аб’ядноўвае беларуская мова і гэты праект.
Другі дзень запомніўся экскурсіяй у музей імя Ф.М.Дастаеўскага, дзе мы атрымалі магчы­масць бліжэй пазнаёміцца з жыццём і творча­сцю знакамітага класіка.
У цэлым засталіся вельмі яркія ўражанні ад мерапрыемства, маштаба і ўзроўню яго арганізацыі. Не толькі гэты конкурс, але і святкаванне Дня беларускай пісьменства — добрая падстава для захавання роднай мовы, самабытнай беларускай культуры, традыцый нашага народа. І я вельмі ганаруся, што мела магчымасць удзельнічаць у гэтым.
Падрыхтавала Юлія ЗАВІШАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

С 28 июля стартует акция «В школу с полным рюкзаком»

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Подростки побывали на экскурсии в производственном отделе Кировского райпо

28 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

3 августа прямую телефонную линию проведет Нина Ивановна Солодуха

28 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

30 июля прямую телефонную линию проведет Виталий Валерьевич Коновальчик

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

28 июля прямую телефонную линию проведет Вячеслав Юрьевич Каранкевич

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

29 июля прямую телефонную линию проведет Александр Викторович Комаровский

27 июля 2026
Читать новость