Темы

Кіраўчанка Лізавета Пялава на рэспубліканскай канферэнцыі адрымала дыплом ІІ ступені

Кіраўчанка Лізавета Пялава на рэспубліканскай канферэнцыі адрымала дыплом ІІ ступені

З мэтай развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага фактара павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы вучняў у Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства прайшла рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Краязнаўчыя даследаванні як сродак далучэння навучэнцаў да пошукава-даследчай дзейнасці» з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускага фонду культуры, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў.

Як адзначыла дырэктар СШ №2 імя К.П.Арлоўскага Галіна Русецкая,  удзельнікам канферэнцыі была і вучаніца 10 класа нашай установы адукацыі Лізавета Пялава. Папярэднічалі гэтаму адбор на раённым і абласным этапах конкурсу «Скарбонка краязнаўчых знаходак». На рэспубліканскі этап было прадстаўлена больш за 70 работ, у тым ліку і 5 – прадстаўнікоў Прыдняпроўскага краю, у ліку якіх – работа Лізаветы Пялавай і Ксеніі Котавай «Краязнаўчая знаходка – месцазнаходжанне і тэхналогія шкляной вытворчасці XIX стагоддзя ў в.Гута Качэрыцкай воласці» (кіраўнік Алена Каранкевіч).

Па ацэнцы рэспубліканскага журы 40 лепшых праектаў былі прадстаўлены на канферэнцыі. І зноў фартуна – на баку кіраўчан: яны ў ліку гэтых сарака. Па ўмовах канферэнцыі работу павінен быў абараняць адзін чалавек. Усю адказнасць за вынік агульнай карпатлівай працы ўзяла на сябе Лізавета Пялава і годна вытрымала экзамен. У выніку – дыплом ІІ ступені!

– Я рада, што мне пашчасціла прыняць удзел у такім мерапрыемстве. Даведалася аб шмат чым новым і атрымала вялікі вопыт, які абавязкова спатрэбіцца мне ў будучым, – адзначыла Ліза. – Магчыма, не ўсё атрымалася так, як хацелася. Цяжка было пераадолець хваляванні, але я разумела, што трэба годна абараніць гонар школы, раёна, вобласці. Дапамагло адчуванне прысутнасці і падтрымкі кіраўніка Алены Міхайлаўны. Таксама я ведала, што за мяне трыма­юць кулакі мае родныя, сябры, настаўнікі. Што тычыцца самой работы, то скажу, што нам з Ксеніяй працаваць над ёй было цікава і нялёгка адначасова. Але побач была Алена Міхайлаўна, за кансультацыяй таксама мы звярталіся да краязнаўцы Сяргея Чайкі.

У нашай установе адукацыі наогул вялікая ўвага надаецца даследчай дзейнасці. Апошнім часам мы змянілі свае адносіны да яе: даследчыкам сёння можа быць не абавязкова вучоны, а і любы чалавек, які хоча навучыцца атрымліваць новыя веды сам. Менавіта самаадукацыя і самаразвіццё дапамогуць нашым вучням быць паспяховымі і ў дарослым жыцці.

Последние новости

Актуально

Внимание будущему урожаю и сытной зимовке

23 октября 2026
Читать новость
РОЧС информирует

В Кировском районе экстренные службы отработали ликвидацию условных аварий

23 октября 2026
Читать новость
Прием граждан

28 октября прием граждан проведет Елена Владимировна Прудникова-Кирпичёнок

23 октября 2026
Читать новость
Прямая линия

29 октября прямую телефонную линию проведет Виталий Валерьевич Коновальчик

23 октября 2026
Читать новость
Прямая линия

26 октября прямую телефонную линию проведет Вячеслав Юрьевич Каранкевич

23 октября 2026
Читать новость
Прямая линия

28 октября прямую телефонную линию проведет Александр Викторович Комаровский

23 октября 2026
Читать новость