Темы

Кіраўчанка — у фінальнай частцы Чэмпіянату Еўропы

Кіраўчанка — у фінальнай частцы Чэмпіянату Еўропы

Вета-валяболЯк паведамлялася ўжо, напрыканцы мінулага года маладзёжная зборная Беларусі ва ўзросце да 17 гадоў (U-17), у саставе якой выступае кіраўчанка Веалета Бяляўская, стала пераможцай Чэмпіянату ўсходне-еўрапейскай занальнай асацыяцыі, што дазволіла ёй заваяваць пуцёўку ў наступны раўнд адбору ў фінальную частку Чэмпіянату Еўропы.

Класіфікацыйны турнір з удзелам чатырох каманд праходзіў у італьянскім Мілане. Пераможцы атрымлівалі права напрамую трапіць у фінальную частку еўрапейскага форуму. Аб ходзе і выніках турніру рэдакцыі паведаміў старшы трэнер ДЮСШ па валейболе Сяргей ЛАЗАКОВІЧ:

— Цяжкім і драматычным выдаўся першы матч беларусак са зборнай Славакіі. Як ні змагаліся нашы дзяўчаты, але першыя дзве партыі засталіся за славачкамі. Але Веалета і яе сяброўкі па камандзе ў самы адказны момант здолелі сабрацца і выйгралі два наступныя адрэзкі гульні, а потым узялі верх і ў рашаючай партыі — 3:2! Гэтая перамога дадала ўпэўненасці нашым спартсменкам. У паядынку з гаспадынямі турніру — зборнай Італіі — валейбалісткі з Сінявокай былі больш упэўненымі: 3:1. А вось зборнай Ізраіля беларускі і наогул шанцаў не пакінулі: 3:0.

Такім чынам, атрымаўшы тры перамогі з трох, беларуская “маладзёжка”, у тым ліку і выхаванка гімназіі горада Кіраўска і Кіраўскай ДЮСШ Веалета Бяляўская заняла першае месца. Цяпер беларускі будуць рыхтавацца да самых адказных паядынкаў у фінальнай частцы Чэмпіянату Еўропы. Пройдзе ён у красавіку ў Нідэрландах, дзе 12 каманд будуць аспрэчваць званне лепшай нацыянальнай каманды Старога Свету.

Последние новости

Актуально

График выездов нотариуса Могилёвского нотариального округа

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе продолжается трудовое лето-2026

14 июля 2026
Читать новость
Здоровые города и посёлки

Профилактика инсульта

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

Производственный отдел Кировского райпо: от традиций к инновациям

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

Аграрыі КСУП «Чырвоны баец» паралельна вядуць жніво і корманарыхтоўку

14 июля 2026
Читать новость
Общество

16 июля состоится заседание комиссии по координации работы по содействию занятости населения

14 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем