“Кіраўск-СДЮШАР” заваявала “срэбра” чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе

“Кіраўск-СДЮШАР” заваявала “срэбра” чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе

У Гродне завяршыўся ХІІ чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па пляжным футболе. Каманда “Кіраўск-СДЮШАР” заваявала сярэбраныя медалі нацыянальнага першынства!

У супефінальным туры прынялі ўдзел каманды, заняўшыя па выніках рэгулярнага чэмпіянату першыя чатыры месцы. Згодна рэгламенту ў першых дзвюх сустрэчах вызначаліся калектывы, якім у далейшым прадстаяла змагацца за “золата” чэмпіянату (пераможцы) і за 3-е месца (прайграўшыя).

Спачатку сустрэліся двое лаўрэатаў леташняга сезону: чэмпіён краіны “Гроднааблспорт” і ўладальнік суперкубка краіны “Шчучын”. У гродзенскім абласным дэрбі клас гаспадароў з берагоў Нёмана быў мацнейшым — 4:1.

У другім паўфінале сышліся брэсцкі “ProDom” і “Кіраўск-СДЮШАР”. Брастчане першымі змаглі адкрыць лік, але далей кіраўчане, якія, дарэчы, выступалі без аднаго са сваіх лідараў Вадзіма Бокача, узялі ініцыятыву ў свае рукі і больш не дазволілі апанентам ускалыхнуць сетку сваіх варот. Затое самі вызначыліся чатыры разы. Аўтарамі забітых мячоў сталі Алег Якаўлеў, Арцемій Дрозд, Сяргей Рабінін і Юрый Пятроўскі.

Вялікі і малы фіналы праводзіліся да дзвюх перамог адной з каманд. Калі пасля першых дзвюх сустрэч назіраўся б парытэт, прадугледжваўся трэці матч. Але трэціх паядынкаў не спатрэбілася.

Упершыню “бронзу” прымерылі шчучынцы, якія праявілі характар і змаглі двойчы перамагчы моцную каманду з Брэста — 4:3 ў овертайме і 4:4 (3:2) па пенальці.

Нечаканым, у першую чаргу, для кіраўскіх балельшчыкаў аказаўся першы фінальны матч. Здавалася б, і сапернік прыкладна роўны па класе, што пацвярджалася не аднойчы ў ходзе “рэгуляркі”, а тут атрымаўся поўны разгром: гаспадары пляцоўкі вызначаліся галамі раз за разам, забіўшы ў выніку ажно 9 мячоў у вароты кіраўчан, на што тыя адказалі толькі двума — забілі Сяргей Рабіін і Ягор Гардзецкі.

Адступаць ужо не было куды. У другой сустрэчы, для таго, каб атрымаць шанц прадоўжыць барацьбу за “золата”, нашай камандзе неабходна было толькі перамагаць. І ігракі “Кіраўск-СДЮШАР” заўзята ўзяліся за справу, павёўшы 2:0, дзякуючы забітым галам капітана Антона Акуліча і варатара Канстанціна Магалецкага. Але гродзенцы не толькі змаглі аднавіць раўнавагу, але і выйсці наперад. Яшчэ два мячы кіраўчан (іх аўтары Алег Якаўлеў і Юрый Пятроўскі) — і ўжо “Кіраўск-СДЮШАР” наперадзе — 4:3. Шэраг абаюдных атак — і канчатковы лік асноўнага часу аказаўся нічыйным — 5:5 (у нашай камандзе вызначыўся Арцемій Дрозд). У овертайме на радасць гродзенскім балельшчыкам фартуна двойчы ўсміхнулася гаспадарам — 7:5. “Гроднааблспорт” другі раз запар становіцца чэмпіёнам Беларусі.

“Кіраўск-СДЮШАР” жа заваявала “срэбра” нацыянальнага чэмпіянату, што, нягледзячы на крыўдную канцоўку пляжнафутбольнага марафону-2019, можна занесці ў актыў. Галоўнае, як паказваюць сучасныя рэаліі, на сённяшні дзень каманда з правінцыяльнага гарадка ўпэўнена ўтрымлівае статус адной з мацнейшых у краіне, а яе ігракі маюць самае значнае прадстаўніцтва ў нацыянальнай зборнай Беларусі.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Духовность

Светлое Христово Воскресение: история, смысл, традиции

4 мая 2024
Духовность

Пасхальные яйца

4 мая 2024
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024