Темы

“Край, у якім мы жывем”

“Край, у якім мы жывем”

IMG_20160506_120506

Пад такой назвай прайшоў раённы конкурс прэзентацый вiдэадэманстратараў аддзела кiнавiдэамерапрыемстваў цэнтралізаванай клубнай сістэмы, які быў наладжаны ўпершыню. Мэта гэтага праекта — выяўленне вопыту работы па выкарыстанні інфармацыйных тэхналогій, уменне сістэматызаваць і апрацоўваць інфармацыю ў электронным відэа, развіццё творчай дзейнасці па стварэнні электронных рэсурсаў, выхаванне пачуцця любові і гонару за сваю малую Радзіму і, вядома ж, абмен вопытам і ведамі сярод удзельнікаў. Конкурсныя работы ацэньваліся ў намінацыях: «Гістарычныя помнікі роднага краю» — прэзентацыі, задача якіх стварыць умовы для прыцягнення удзельнікаў да вывучэння гісторыі, культуры і архітэктуры роднага краю;
«Мая малая радзіма» — прэзентацыі, прысвечаныя прыгажосці прыроды і славутасцям свайго населенага пункта.
Першае месца было прысуджана вiдэадэманстратару Мышкавiцкага СДК Мікіту Пандзiну (на здымку), другое — Міхаілу Пінчуку з Добасненскага СДК, трэцяе — Сяргею Салановічу з Любоніцкага СДК. Пераможцам былі ўручаны дыпломы і сувеніры. Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі сертыфікаты ўдзелу ў конкусе.
Мерапрыемства атрымалася насычаным і цікавым, а папярэднічала яму выстава рэкламных буклетаў удзельнікаў, размешчаная ў фае Цэнтра вольнага часу.
Таццяна БЯЛЯЎСКАЯ, начальнік аддзела
кiнавiдэамерапрыемстваў.

Последние новости

ИМНС

Напоминаем о необходимости уплаты имущественных платежей до 16.11.2026

14 октября 2026
Читать новость
ИМНС

Почти 130 тыс. рублей налогов предъявлено компании такси из Могилева за нарушения законодательства

14 октября 2026
Читать новость
ИМНС

К сведению субъектов хозяйствования, осуществляющих экспортно-импортные операции с товарами, подлежащими прослеживаемости

14 октября 2026
Читать новость
ИМНС

В ходе проверки, проведенной в связи с прекращением деятельности ИП, установлены факты выплаты работникам заработной платы «в конверте»

14 октября 2026
Читать новость
Актуально

«Трэці — Бацькаў»

14 октября 2026
Читать новость
Актуально

Свято-Покровский храм г.Кировска встретил престольный праздник

14 октября 2026
Читать новость