Темы

Лідары ў раёне сярод аператараў на дарошчванні буйной рагатай жывёлы

Лідары ў раёне сярод аператараў на дарошчванні буйной рагатай жывёлы

_MG_8916

Стабільна лідзіруючую пазіцыю ў раёне сярод аператаў на дарошчванні буйной рагатай жывёлы займаюць прадстаўнікі ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” — працаўнікі жывёлагадоўчай фермы “П.Слабада” Наталля Дрозд і Святлана Русіновіч. З пачатку года сярэднясутачныя прывагі іх гадаванцаў ва ўзросце да 6 месяцаў склалі 798 грамаў.
Увогуле, працаўнікі жывёлагадоўчага комплексу “П.Слабада” уносяць вялікі ўклад у агульны дабрабыт сельгаставарыства. Калектыў ўзначальвае загадчыца Святлана Карпава. За гады сваёй работы жанчына здолела згуртаваць вакол сябе калектыў працаўнікоў, які нацэлены на дасягненне значных вынікаў і добрых вытворчых паказчыкаў.
Па словах Святланы Карпавай, немалаважнай складаючай паспяховай дзейнасці жывёлагадоўчай галіны з’яўляецца дастатковая колькасць якасных і збалансаваных кармоў. У гэтым сэнсе РАПТЗ заўсёды на вышыні: кармы нарыхтоўваюцца і захоўваюцца ў адпаведнасці з тэхналогіямі. Рацыён жывёлы збалансаваны, усе разлікі робяцца з дапамогай камп’ютарнай праграмы, што дазваляе з максімальнай аддачай выкарыстоўваць кожны кілаграм кармоў.
Асаблівая ўвага надаецца дарошчванню цялят: малыя забяспечваюцца спецыяльным камбікормам з усімі неабходнымі мікра дабаўкамі неабходнымі для росту і правільнага фарміравання будучай дарослай жывёлы.
Немалаважныя аспект — належны догляд жывёлы, строгі ветэрынарны догляд, своечасовая вакцынацыя і лячэнне цялят.
І ўсё ж, упэўнена загадчыца МТК, поспех залежыць перш за ўсё ад людзей, ад іх умення, прафесіяналізму і добрасумленнасці, чуласці і ўважлівасці. Усімі гэтымі якасцямі валодаюць Наталля Дрозд і Святлана Русіновіч, адсюль і адпаведны вынік.
Жывёлаводы перакананы: цяляты адчуваюць і любяць ласку, на добры догляд заўсёды адказваюць належнымі прывагамі. Па словах жанчын, маленькія цяляты мала чым адрозніваюцца ад дзяцей, таксама патрабуюць пастаяннага клопату і ўвагі. І каб выхадзіць іх, трэба нямала прыкласці сіл. Аднак, калі любіш справу якой займаешся, калі адчуваеш уласную адказнасць за даручаны ўчастак работы, ніякія складанасці не палохаюць. Па-іншаму на ферме, асабліва на іх участку, працаваць і немагчыма.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость