Темы

“Мінута славы на Кіраўшчыне”

“Мінута славы на Кіраўшчыне”

_MG_4824 _MG_9116 _MG_9130
_MG_9148 _MG_9165 _MG_9171 _MG_9195 _MG_9207 _MG_9284 _MG_91192_MG_9135_1_MG_93122

У бягучым снежні аматараў папулярнай тэлеперадачы “Мінута славы” — шоў талентаў чакаў прыемны сюрпрыз: другі год запар аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама наладжвае аднайменнае шоў мясцовага фармату, а значыць у жыхароў раёна ёсць магчымасць апынуцца ў атмасферы творчага спаборніцтва не з боку экранаў тэлевізараў, а насамрэч. Ну, а ўладальнікі талентаў, творчых і неардынарных здольнасцей маюць магчымасць паспрачацца за званне лепшага. 

У пачатку зімы ў раённым Доме культуры прайшоў закрыты адборачны тур творчага конкурсу. На суд кампетэнтнага журы, начале якога — начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Андрэй Карпук, было прадстаўлена больш за 30 творчых нумароў. Аднак, згодна правілаў папулярнага тэлешоў у фінал раённага конкурсу “Мінута славы на Кіраўшчыне” выйшла 18 чалавек.
Фінал творчага спаборніцтва атрымаўся яскравым. Ад сузор’я талентаў, творчасці, шчырасці і адкрытасці канкурсантаў, здавалася, гледачам стала і святлей, і цяплей на душы. Хлопчыкі і дзяўчынкі, юнакі і дзяўчаты, маладыя людзі — а па правілах удзельнічаць у конкурсе маглі грамадзяне ва ўзросце ад 7 да 35 год, недзе здзівілі, недзе парадавалі, недзе ўразілі арыгінальнасцю, выдатнымі вакальнымі дадзенымі, пластычнасцю.
Дзіцячай шчырасцю і адкрытасцю ўзялі ў палон самыя маленькія ўдзельнікі: Іван Цяшаеў, які выразна прачытаў верш; Павел Новікаў — артыстычным выкананнем песні “Тата купіў аўтамабіль”; Аня Канцавая з песняй “А я закахалася ў кракадзіла”; дуэт Віталіны Дзяшковіч і Аляксандры Ціханавай з песняй пра школьных сябровак; Віялета Халатава з песняй “Вясёлка жаданняў”; квартэт “Вясёлыя рабяты” з незвычайным мульціпапуры; Алёна Грабнёва з песняй пра зіму; Ганна Кузняцова з заўзятай песняй “Гарманіст Цімошка”, Даша Навіцкая з песняй “На дэсерт”; Данііл Рублеўскі з песняй “Падаюць сняжынкі”.
У маляўнічы, гарачы і багаты на пачуцці ўсход гледачоў шоў перанеслі Крысціна Перадня з Жыліцкага сельгаскаледжа і Гульнара Барадзіна — юрыст ПМК-255. Крысціна — песняй на ўсходнія матывы “Не кажы”, а Гульнара — заварожваючым танцам “Гарачы Багдад”.
Парадаваў дуэт акардыяністаў Тэоны Бебурынай і Мацвея Пашкоўскага не толькі выдатна выкананай інструментальнай кампазіцыяй “Ціка-ціка”, але і сваёй шчырасцю і адкрытасцю.
У чарговы раз удзельніцы студыі стылю і моды “Гламур” далі магчымасць гледачам палюбавацца раскошай і вытанчанасцю, прадэманстраваўшы калекцыю жаночага адзення “Admiration”.
Асаблівай увагі заслугоўвае Яўген Рышкевіч — настаўнік Паўлавіцкай СШ, які выступаў у намінацыі “Аўтарская песня”. Малады чалавек у вольны час піша песні на беларускай мове і выконвае іх пад гітару, а таксама займаецца перакладам кампазіцый з замежных моў на родную. Яўген прадставіў на суд журы песню “Мае абшары”, якую склаў разам з братам Максімам.
Любові да роднага краю прысвяціла свой творчы нумар і Ганна Мурашка — выканала песню “Краіна мая, Беларусь!”.
Заварожвалі харэаграфічным талентам дзяўчаты з танцавальнага гуртка “KerpiDance”. А ў пластычнасці не было роўных Настассі Гусевай.
Пасля паўгадзіны разважанняў журы прыступіла да кульмінацыі фіналу творчага конкурсу “Мінута славы на Кіраўшчыне” — узнагароджвання. Дыпломамі конкурсу адзначаны Аня Канцавая, Аня Кузняцова, квартэт “Вясёлыя рабяты”, Даша Навіцкая, Крысціна Перадня і Алёна Грабнёва. Пераможцам у намінацыі “Аўтарская песня” стаў Яўген Рышкевіч. Віялета Халатава ад-значана журы дыпломам за індывідуальнасць і ўменне паказаць сябе. Лепшай у намінацыі “Эстрадны вакал” стала Ганна Мурашка. Пераможца намінацыі “Арыгінальны жанр” — студыя стылю і моды “Гламур”. Тэона Бебурына і Матвей Пашкоўскі — лепшыя ў намінацыі “Выкананне на музычных інструментах”. Другі год запар лідарства ў намінацыі “Харэаграфія” трымае Гульнара Барадзіна.
Усе ўдзельнікі і пераможцы атрымалі дыпломы і падарункі ад арганізатараў раённага конкурсу і РА ГА “Белая Русь”, якую прадстаўляў яе старшыня Васіль Маркевіч.
Атмасфера творчага спаборніцтва стала падставай для ячшэ адной прыемнай падзеі: Андрэй Карпук агучыў імёны пераможцаў конкурсу фотаработ, прысвечанага 80-годдзю ўтварэння Кіраўскага раёна, “Люблю цябе, мой родны край!”. Дыпломамі і прызамі былі ўзнагароджаны Яўгенія Маслава, Карына Якімчанка, а таксама фотакарэспандэнт раённай газеты “Кіравец” Максім Мікешын.
Фінальным акордам “Мінуты славы на Кіраўшчыне” стаў агульны фотаздымак удзельнікаў і членаў журы.
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость