Темы

Наперадзе – новыя дасягненні

Наперадзе – новыя дасягненні

Лепшыя калектывы і асобныя прадстаўнікі жывёлагадоўчай галіны сельгасарганізацый раёна атрымалі заслужаныя віншаванні і падарункі. Ушанаванне лепшых жывёлаводаў  па выніках працоўнага спаборніцтва за 3 квартал мінулага года  адбылося напярэдадні Новага года ў межах раённай акцыі “Наш жывёлавод”.

На жывёлагадоўчыя аб’екты завіталі старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы, выканаўчы дырэктар Магілёўскага абласнога Аграпрамысловага саюза Аляксандр Серакоў, старшыня раённага савета Аграпрамысловага саюза “БелАПС” Іван Рыняк, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер, кіраўнікі і старшыні прафкамаў сельгасарганізацый, калектывы ферм якіх і работнікі сталі пераможцамі спаборніцтва. Падчас віншаванняў госці выказалі прадстаўнікам мяса­малочнага цэху раёна шчырыя словы ўдзячнасці за старанную і добрасумленную працу. Пажадалі і надалей выконваць даведзеныя планавыя паказчыкі, дасягаць новых працоўных вяршынь, добрага здароўя і дабрабыту, уручылі падарункі – халадзільнік, мікрахвалевую печ і наборы посуду.

Пераможцы раённага спаборніцтва

Па выніках работы за 3 квартал мінулага года пераможцам сярод калектываў малочна­таварных ферм, якія ажыццяўляюць даенне кароў у малакаправод прызнаны калектыў МТФ “Чыгірынка” СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта­Магілёўаблнафтапрадукт”. Калектыў МТК “Лёўкавічы” КСУП “Жылічы” стаў лепшым сярод калектываў малочна­таварных ферм і комплексаў, абсталяваных даільнымі заламі.

Поспехаў дабіўся калектыў жывёлагадоўчай фермы “Барсукі” КСУП “Ніва­-Барсукі”. Ён адзначаны лепшым адразу ў трох намінаціях: сярод калектываў жывёлагадоўчых ферм па дарошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы; па вырошчванні буйной рагатай жывёлы; па адкорму БРЖ. Калектыў жывёлагадоўчай фермы “Букіно” ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” стаў пераможцам сярод калектываў жывёлагадоўчых ферм па вырошчванні цялушак БРЖ.

Падчас ушанавання лепшых жывёлаводаў на ферме «Букіно» ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага».

Адзначаны і лепшыя аператары машыннага даення: Валянціна Бабіцкая і Аксана Брага з МТФ “Чыгірынка” СГФ “Чыгірынка”, Таццяна Біч, Анастасія Крыванос і Галіна Здункевіч з МТК “Дваранінавічы” КСУП “Чырвоны баец”; Валерый Абрамовіч з МТК “Мышкавічы” ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”.

Калектыў жывёлагадоўчай фермы “Барсукі” КСУП “Ніва­-Барсукі”.

Сярод лідараў раённага спаборніцтва –  аператары па дарошчванні буйной рагатай жывёлы Юлія Якаўлева і Валянціна  Мялешкіна (ферма “Барсукі” КСУП “Ніва-­Барсукі”); аператары па вырошчванні буйной рагатай жывёлы Пётр Сямёнаў і Ірына Макацерская  (ферма «Барсукі» КСУП “Ніва-Барсукі”); аператары па вырошчванні цялушак БРЖ Кацярына Вяроўкіна і Наталля Сухарава (ферма “Букіно” ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”; аператары па адкорму буйной рагатай жывёлы Валянціна Сяргейчык і Наталля Чубаева (ферма “Барсукі” КСУП “Ніва­-Барсукі”).

Віншуем пераможцаў!

Фота Максіма Мікешына.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость