Темы

Нашы вучні — прызёры абласных конкурсаў

У бягучым навучальным годзе вучні школ раёна прымаюць актыўны ўдзел у рэспубліканскіх, абласных акцыях і конкурсах і дабіваюцца выдатных вынікаў. Аб шэрагу такіх дасягненняў раённая газета інфармавала жыхароў раёна. Працягваем гэты пералік.
У ліку лепшых па выніках абласнога конкурсу экалагічнай экспедыцыі “Сцяжынкамі Бацькаўшчыны” рэспубліканскай акцыі вучнёўскай моладзі ў межах абласной акцыі “Я — грамадзянін Беларусі” — вучань Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева Станіслаў Анісімаў, які атрымаў дыплом 3-й ступені. Дарэчы, на конкурс было прадстаўлена 50 доследных работ па 4-х намінацыях.
У межах рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” праводзіўся абласны конкурс фотаработ “Маёй зямлі вянкі сплятаю”, у якім прынялі актыўны ўдзел установы адукацыі нашага раёна.
Дыплом 2-й ступені ў намінацыі “Пейзаж” заваяваў Ула-дзіслаў Юхноўскі з Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева, дыпломы 3-й ступені ў намінацыі “Беларусь сінявокая” ўручаны гімназістцы Паліне Сінельнікавай і Ксеніі Халадцовай з Мышкавіцкай СШ, у намінацыі “Свет жывёл” дыплом 2-й ступені — у вучаніцы Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева  Аліны Сіманенка.
Увогуле на конкурс было заяўлена 411 фотаработ у шасці намінацыях і па дзвюх узроставых катэгорыях: да 14 гадоў і з 15 да 31 года.
Жадаем вучням раёна і далей быць ініцыятыўнымі, творчымі, актыўна праяўляць свае таленты!

Последние новости

Профилактика и безопасность

С 5 октября стартует республиканская акция «Молодёжь за безопасность»

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

Занятия по мобилизационной готовности

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

Контртеррористический форум СНГ и ШОС пройдёт в Минске 7–8 октября

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

«Шаг к долголетию»

29 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Горячая линия по вопросам профилактики острых респираторных инфекций 28.09.2026–09.10.2026

29 сентября 2026
Читать новость
Актуально

С 1 октября в Беларуси стартует сезон загонных охот

28 сентября 2026
Читать новость