Темы

Паказалі выдатную гульню

Паказалі выдатную гульню

_MG_1309Кіраўчанка Веалета Бяляўская разам з бабруйчанкай Анастасіяй Цітковай прадстаўлялі нашу вобласць на першынстве Рэспублікі Беларусь па пляжным валейболе сярод дзяўчат 2000-2001 г.н. Спартсменкі паказалі зладжаную гульню, і ў выніку — 2-е месца!

Як адзначыў трэнер-выкладчык ДЮСШ Сяргей Лазаковіч, у Маладзечна сабраліся 16 каманд, якія былі падзелены на 4 групы. Зборная Магілёўскай вобласці ў сваёй групе абыграла каманду Мінска (2:1) і Гомеля (2:0), але з лікам 0:2 уступіла гродзенцам.
Затым былі гульні на выбыванне, і зноў нашы дзяўчаты былі на вышыні — з лікам 2:1, як і ў першым туры, у напружанай барацьбе перамаглі мінчанак.
У чвэрцьфінале дружны тандэм Магілёўшчыны абыграў каманду Салігорска (2:0). І зноў — чарговая перамога над мінчанкамі: з лікам 2:1 (у трэці раз!) у паўфінале Веалета і Анастасія святкавалі перамогу.
У фінале нашы дзяўчаты сустрэліся з прадстаўніцамі г.Гродна. На жаль, з лікам 0:2 яны ім уступілі пры невялікім разрыве мячоў (21:16, 21:19).
Кіраўчанка Веалета Бяляўская ў чарговы раз прадэманстравала свае майстэрства, напорыстасць і выпрацаваную тактыку. Падчас гульняў яна сабраная, і ў яе заўсёды ёсць жаданне перамагчы.
Мы ганарымся сваёй спартсменкай, няхай і надалей ёй спадарожнічае ўдача!

Последние новости

В районе

Мошенничество на маркетплейсах

13 октября 2026
Читать новость
Актуально

В Могилевской области пройдет проверка системы оповещения

13 октября 2026
Читать новость
Прием граждан

16 октября прием граждан проведет заместитель Министра юстиции Республики Беларусь Олег Николаевич Кот

13 октября 2026
Читать новость
Актуально

Александр Лукашенко о проверках силовиков: должны быть готовы к самому негативному сценарию

13 октября 2026
Читать новость
Актуально

Александр Лукашенко собрал совещание с силовиками. Тема — итоги проверки одной из бригад внутренних войскм

13 октября 2026
Читать новость
В районе

Криминальная хроника: молчать нельзя… реагировать

13 октября 2026
Читать новость