Темы

Пераможнае шэсце кіраўчан у Шчучыне

Пераможнае шэсце кіраўчан у Шчучыне

У Шчучыне стартаваў сезон пляжнага футбола ў Беларусі. Пачатак айчыннага бічсокера-2019 атрымаўся вельмі ўдалым для кіраўскіх футбалістаў.

Па склаўшайся традыцыі ў першым матчы сезона вызначаўся ўладальнік суперкубка Беларусі. У гэты раз паспрачацца за ганаровы трафей атрымалі права чэмпіёны мінулага года каманада “Гроднааблспорт” і леташні фіналіст Кубка Беларусі “Шчучын” . Маладая каманда са Шчучына узмацнілася прадстаўнікамі каманды “Кіраўск-СДЮШАР”, якія выступаюць за нацыянальную зборную Беларусі — гэта варатар Канстанцін Магалецкі, палявыя ігракі Вадзім Бокач, Юрый Пятроўскі і Арцемій Дрозд. І не прагадала. Менавіта яны фактычна “зрабілі” перамогу гаспадароў пляцоўкі — 5:4. Шмат пагроз на вароты ліквідаваў галкіпер, а кожны з вышэй названых палявых ігракоў не толькі забяспечваў ініцыятыву матча, а і, да таго ж, адзначыўся голам у вароты гродзенскай каманды.

У выхадныя адбыліся матчы першага тура чэмпіяната краіны. Сёлета ўдзел у ім прымае шэсць каманд. Зыходзячы з рэзультатаў сустрэч і самой гульні, фававрытам стала каманда “Кіраўск-СДЮШАР”.

У першы дзень нашы землякі сустракаліся з “М-Сіці” з Мазыра. Поўная перавага футбалістаў Кіраўска, канчатковы лік — 8:4. Тры галы забіў  Арцемій Дрозд, па адным мячу ў вароты сапернікаў адправілі Юрый Пятроўскі, Сяргей Рабінін, Ягор Рэмізаў, Алег Якаўлеў і Ягор Гардзецкі.

Назаўтра наша каманда правяла 2 паядынкі, у якіх таксама дабілася перамог. Спачатку ва ўпартым матчы быў адолены брэсцкі “ProDom” — 3:1. Галы на свой рахунак запісалі Вадзім Бокач і Алег Якаўлеў (плюс аўтагол брастчан). А потым была поўная перавага над леташнім чэмпіёнам “Гроднааблспортам” — 8:4. Хет-трык — на рахунку Юрыя Пятроўскага, дубль — у Ягора Гардзецкага, па адным мячы забілі Вадзім Бокач, Антон Акуліч і Арцемій Дрозд.

Набраўшы 9 ачкоў, “Кіраўск-СДЮШАР” захапіла лідарства ў турнірнай табліцы. У бліжэйшыя выхадныя пройдзе другі тур чэмпіяната, які прыме Гродна.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость