Першы ў вобласці экіпаж-тысячнік — з “Рассвета”!
Сёння стала вядома прыемная навіна: першымі ў вобласці тысячнага рубяжу па намалоту збожжавых дасягнуў рассветаўскі экіпаж збожжаўборачнага камбайна ў саставе Мікалая Дразда і Андрэя Дразда!
(Больш падрабязна аб гэтым — у наступным нумары газеты и на нашым сайце).
Нядаўна мы паведамлялі пра вадзіцеля ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Валерыя Шчэрбіча, які першым на Магілёўшчыне перавёз тысячу тон збожжа ад камбайнаў.
Віншуем руплівых працаўнікоў “Рассвета” з высокімі працоўнымі дасягненнямі!