Темы

ПФК «Кіраўск-СДЮШАР» захавала лідарства ў чэмпіянаце краіны па пляжным футболе

ПФК «Кіраўск-СДЮШАР» захавала лідарства ў чэмпіянаце краіны па пляжным футболе

У Гродне прайшоў другі тур нацыянальнага чэмпіянату па пляжным футболе. Ён супаў з адкрыццём у горадзе над Нёманам новага стадыёна.

Нагадаем, што пасля першага тура лідарства захапіла каманда ПФК “Кіраўск-СДЮШАР”, якая перамагла ва ўсіх згуляных трох матчах. Супраць лідараў, як вядома, настройваюцца па-асабліваму рашуча, таму і гуляць супраць апанентаў цяжэй. Тым не менш, кіраўчане зноў прадэманстравалі добрую зладжаную гульню. Прычым, адзначым, што выступалі без двух вядучых ігракоў Вадзіма Бокача і Арцемія Дразда.
У першым матчы наша каманда сустрэлася з аўтсайдэрам першага тура — камандай “Палессе” з Кобрына. Нягледзячы на названы статус, сапернікі аказалі вельмі дастойнае супраціўленне. Тым не менш, клас кіраўчан аказаўся вышэйшым — 6:5. Чатыры разы ў нашай камандзе вызначыўся Ягор Рэмізаў, па адным галу забілі Юрый Пятроўскі і Алег Якаўлеў.

Наступным апанентам кіраўчан стаў “Шчучын”. Нашы пляжнікі адразу ж завалодалі ініцыятывай і даволі хутка аформілі трывалую перавагу. А потым паслабілі тэмп. У выніку, хоць і давялі паядынак да перамогі, але зноў яна была мінімальнай: 5:4. І зноў вызначыўся Ягор Рэмізаў, які двойчы паразіў цэль, па адным галу забілі Алег Якаўлеў і Сяргей Рабінін.

На наступны дзень СДЮШАРаўцы супраць М-Сіці з Мазыра адразу ж сталі націскаць на вароты саперніка і павялі 4:0, а давесці такі матч да перамогі было справай тэхнікі — 5:1. Зноў герой матча — Ягор Рэмізаў, на рахунку якога хет-трык. Давяршылі разгром мазыран Ягор Гардзецкі і Алег Якаўлеў.
Драматычным для “Кіраўск-СДЮШАР” аказаўся апошні паядынак тура з брэсцкай камандай “ProDom”. Ва ўпартай барацьбе брастчанам удалося-такі выр­ваць перамогу ў фаварыта сёлетняга чэмпіянату, чаго не змог зрабіць ніхто — 5:6. Тым не менш, кіраўчане захавалі лідарства і трохачковы запас. Зараз у іх 18 ачкоў, на другім і трэцім месцах адпаведна ідуць “Гроднааблспорт” і “ProDom” (Брэст) — па 15 ачкоў.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость