Темы

Плённая дзейнасць вучняў і настаўнікаў СШ №1 Кіраўска

Плённая дзейнасць вучняў і настаўнікаў СШ №1 Кіраўска

ДыпломасМінулы навучальны год для вучняў і настаўнікаў СШ №1 горада быў напоўнены рознымі падзеямі і дасягненнямі. Сярод іх — удзел і перамогі ў раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах і інтэлектуальных марафонах.

У школе створана камфортнае псіхолага-педагагічнае асяроддзе, якое дазваляе кожнаму навучэнцу максімальна развіваць свае здольнасці. Адкрыты і працуюць профільныя класы, дзе рабяты на павышаным узроўні вывучаюць розныя прадметы. Право­дзяцца факультатыўныя заняткі, якія дазваляюць атрымліваць веды звыш школьнай праграмы.
Сёлета, у інтэлектуальным марафоне “Школа геніяў” вучні 5 класа Ангеліна Ткачова і Максім Комар сталі ўладальнікамі дыпломаў ІІ і ІІІ ступеняў адпаведна (кіраўнік — настаўнік матэматыкі І.А.Бяляўская). Падзячнае пісьмо атрымаў удзельнік абласнога тура рэспубліканскага конкурсу чытальнікаў “Жывая класіка” вучань 6 класа Ягор Баброў.
Дыпломы І ступені ўсерасійскага конкурсу для педагогаў “Лепшая аўтарская публікацыя” атрымалі: настаўнік пачатковых класаў А.І.Пацягова (у намінацыі “Канспект заняткаў непасрэднай адукацыйнай дзейнасці/экалогія”), настаўнік пачатковых класаў В.М.Завішава (“Школьныя прадметы/Літаратурнае чытанне”), настаўнік фізікі А.Я.Акуліч (у намінацыі “Фізіка”) і настаўнік пачатковых класаў М.А. Шчоткіна (“Выхаваўчая работа”).

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость