Сакрэт поспеху – шчаслівая сям’я

Сакрэт поспеху – шчаслівая сям’я

Юная “зорачка” 8-гадовая Анастасія Зайцава – вучаніца дзіцячай школы мастацтваў – не раз радавала кіраўчан сваім музычным талентам. У яе творчай біяграфіі – пакуль яшчэ невялікай, аднак ужо даволі яскравай – удзел у якасці спявачкі ў раённых мерапрыемствах, а таксама музычных конкурсах розных узроўняў. Напрыклад, у сёлетнім кастрычніку спявачка прымала ўдзел у II адкрытым музычным конкурсе “Ступені творчасці”, які наладжваецца ў Мінску беларускім саюзам кампазітараў. У намінацыі “Вакальная творчасць. Салісты. Акадэмічны вакал” Анастасія стала лаўрэатам I ступені. Дыплом і кубак “Ступені творчасці-2020” юнай кіраўчанцы ўручыў заслужаны дзеяч культуры, народны артыст Беларусі, музыкант і кампазітар Эдуард Ханок.

Падчас удзелу ў творчым іспыце дзяўчынку падтрымлівалі яе выкладчыца па музычных дысцыплінах Святлана Шакарава, канцэртмайстар дзіцячай школы мастацтваў Дзмітрый Барэйша і, вядома ж, бацькі.
“Насця займаецца ў дзіцячай школе мастацтваў з 5 гадоў, – расказвае матуля нашай гераіні Вікторыя. – З маленства яна любіла музыку, спявала заўсёды і ўсюды! У нашай сям’і няма прафесійных музыкаў і спевакоў. Муж любіць пець, у мяне таксама нядрэнны голас. Аднак, мы запрыкмецілі, што наша дачка цягнецца да свету музыкі, ёй гэта падабаецца, таму вырашылі падтрымліваць і развіваць дзіцячы інтарэс. З музычных інструментаў яна асвойвае фартэпіяна, а спяваць любіць усё: і эстрадныя, і народныя, і акадэмічныя творы”.
Заняткі ў музычнай школе Анастасія Зайцава сумяшчае з вучобай у 3 класе СШ №2 імя К.П.Арлоўскага, асабліва любіць урокі матэматыкі і англійскай мовы. Як любая дзяўчынка, яна марыць вырасці сапраўднай прыгажуняй, таму наведвае аб’яднанне па інтарэсах “Імідж” узорнай студыі юнага мадэльера “Жамчужына” Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Бацькі дзяўчынкі прыкладваюць шмат намаганняў, каб падтрымліваць яе інтарэс да музычнай творчасці і развіваць патэнцыял: “Мы з мужам дапамагаем Насцюшы знаходзіць цікавыя песні для выканання, ра­зам разбіраем п’есы на фартэпіяна, – працягвае расказваць Вікторыя. – Быць бацькамі таленавітага дзіцяці няпроста. Патрэбна шмат часу, каб дадаткова займацца з дачкой, вазіць яе на шматлікія рэпетыцыі, заняткі. Асаблівая тэма – падбор канцэртных нарадаў: сукенкі, туфлі, упрыгожванні, заколкі, прычоскі…
Хочацца падзякаваць педагогу школы мастацтваў Святлане Шакаравай за важкую дапамогу, яна ставіцца да Насці, як да роднага дзіцяці, не толькі адкрывае ёй чароўны свет музыкі, але і падтрымлівае, дае слушныя парады, клапоціцца”.
Першым творчым іспытам, у якім Анастасія Зайцава прымала ўдзел, быў школьны этап конкурсу “Мы гукамі размалюем свет”, у 2019 годзе, дзе яна атрымала Дыплом I ступені. У тым жа годзе ў Бабруйску праходзіў адкрыты фестываль-конкурс вакальна-харавой творчасці “У кожнай песні – сонейка”, дзе юная спявачка ўзнагаро­джана Дыпломам I ступені ў намінацыі “Акадэмічны вакал” і Дыпломам “Яскравы старт”. У сёлетнім маі сям’я Зайцавых запісала відэавыступленне Насці, якое прымала ўдзел у рэгіянальным конкурсе дзіцячай вакальна-харавой творчасці “Выдатныя даты выдатных людзей”, у намінацыі “Сольны спеў” кіраўчанка ўзнагаро­джана Дыпломам лаўрэата III ступені. У кастрычніку бягучага года таленавітая дзяўчынка ўдзельнічала ў пятым нацыянальным конкурсе мастацтваў “Аранжавы настрой”, які праходзіў у Магілёве, дзе атрымала Дыплом
I ступені і медаль.
Анастасія – старэйшая дачка Яўгена і Вікторыі Зайцавых. Яна – прыклад для сваіх малодшых сястрычак 5-гадовай Машы і 3-гадовай Арышы.
Бацькі вельмі ўважліва ставяцца да іх выхавання і з маленства стараюцца прыкмячаць здольнасці сваіх дачок. Напрыклад, Марыя любіць танцаваць,
а Арына пакуль не вызначылася з інта­рэсамі: яна і спявае разам са старэйшай сястрой, і танцуе разам з сярэдняй.
Разважаючы над тэмай развіцця дзіцячых інтарэсаў, Вікторыя адзначыла: “Я лічу, што самае галоўнае, любіць сваіх дзяцей, шчыра і бескарысліва. Не шкадаваць часу, каб паразмаўляць з імі, пацікавіцца іх справамі, пагуляць у якую-небудзь гульню, пачытаць казкі. Адным словам, больш часу праводзіць разам з усёй сям’ёй. Мне здаецца, нельга спрабаваць праз сына ці дачку рэалізаваць свае мары, якія не спраў­дзіліся. Кожнае дзіцяці – асаблівае, непадобнае, са сваімі талентамі і здольнасцямі, варта толькі не палянавацца іх запрыкмеціць, а потым дапамагаць ім развівацца, падтрымліваць. А, наогул, важна, каб дзеці раслі ў шчаслівых сем’ях. Шчасце – гэта калі родныя і блізкія вам людзі здаровыя, дома пануе спакой, а ў душы – цеплыня. Няхай так будзе ў кожнага! У гэтым і ўтрымліваецца сакрэт усіх поспехаў”.
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота – з архіва сям’і Зайцавых.

Последние новости

Актуально

Развивайся и процветай, родной край Приднепровье!

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

ГАИ Кировского района ищет очевидцев ДТП

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Каков Кировский хлеб на вкус?

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

В Минске проходит IV Съезд Белорусской партии «Белая Русь»

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

В Жиличском дворцово-парковом ансамбле проходит II (апрельский) Пленум Могилевского областного комитета КПБ

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

25 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем