Темы

“Сярэбраны” дэбют рыбалова з Кіраўска

“Сярэбраны” дэбют рыбалова з Кіраўска

Рыбак Григорьев

Наўрад ці можна знайсці мужчыну, які б хоць раз у жыцці не вудзіў рыбу. Для многіх рыбалка — гэта і захапленне, і звычка, і хобі. А для значнай колькасці рыбаловаў — гэта стала яшчэ і спортам. У нашай краіне штогод праводзяцца разнастайныя спаборніцтвы па лоўлі рыбы. Не выключэнне і Магілёўшчына.

Кіраўчанін Аляксандр Грыгор’еў рыбалкай “захварэў” даўно. Яшчэ нядаўна  любімае правядзенне вольнага часу было на аматарскім узроўні. А летась, знаходзячыся на Чыгірынскім вадасховішчы падчас рыбалкі  ўпершыню апынуўся на чэмпіянаце Магілёўскай вобласці па фідэру — рыбнай лоўлі з дапамогай доннай снасці. Ды так спадабалася яму, як спрытна рыбаловы абыходзіліся з прыстасаваннем, адну за адной выцягваючы з вады рыбін, што вырашыў Аляксандр паспрабаваць самому.

А сёлета прадстаўнік Кіраўска прыняў удзел у афіцыйных спаборніцтвах. І так удала ўліўся ў вялікую сям’ю рыбаловаў-спартсменаў падчас чарговага чэмпіянату вобласці ў асабістым заліку, што зусі крыху не “дацягнуў” да перамогі!

Як расказаў рэдактару интэрнет-рэсурса «Кіраўца» Аляксандр Грыгор’еў, спаборніцтвы праходзілі ў 3 этапы: першы  ў Чыгірынцы на вадасховішчы, другі — на рацэ Бярэзіна ў Бабруйску, трэці — на Дняпры ў Магілёве. Умовы ўсюды розныя, і без падрыхтоўкі, а то і нават таленту тут не абысціся. Наш зямляк на ўсіх вышэй названых вадаёмах паказаў іх у поўнай меры, заняўшы высокія месцы. А ў суме Аляксандр Грыгор’еў набраў 19,5 бала — усяго толькі 0,5 бала ўступіўшы пераможцы чэмпіянату. Дэбют — больш, чым удалы!

— Поспех яшчэ больш акрыляе, — зазначыў рыбалоў. — Цяпер на наступны год ёсць да чаго імкнуцца: трэба выйграць чэмпіянат!..

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Последние новости

Кибербезопасность

Правила цифровой безопасности Следственного комитета

16 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Мотодвижение на особом контроле ГАИ

16 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Коул: США снимут санкции с «Лакокраски» и «Беллесбумпрома»

16 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Дорогами единства: молодежный патриотический автопробег прошел в Кировском районе

16 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Зональная спартакиада «Планета спорта» прошла на стадионе Кировской ДЮСШ

16 сентября 2026
Читать новость
Актуально

В Беларуси проходит национальный этап Международного молодежного конкурса социальной антикоррупционной рекламы «Вместе против коррупции!»

15 сентября 2026
Читать новость