Темы

Сярод калектываў фельчарска-акушэрскіх пунктаў пераможцам раённага спаборніцтва прызнаны калектыў Мышкавіцкага ФАПа

Сярод калектываў фельчарска-акушэрскіх пунктаў пераможцам раённага спаборніцтва прызнаны калектыў Мышкавіцкага ФАПа

IMG_04734

Сярод калектываў фельчарска-акушэрскіх пунктаў пераможцам прызнаны калектыў Мышкавіцкага ФАПа.

Загадчык Святлана Юркавец, у галіне аховы здароўя  працуе 25 гадоў. За гэты час яна  назапасіла не толькі багаты вопыт работы, але дзякуючы свайму высокаму прафесіяналізму заваявала павагу сярод калег і давер жыхароў, якія абслугоўваюцца на гэтым участку (у яго ўваходзіць 4 населеныя пункты, дзе пражывае 911 чалавек).

На амбулаторным прыёме ў мінулым годзе пабывалі 4667 сяльчан, неабходная медыцынская дапамога аказана 4645.

Два разы ў год работнікамі ФАПа праводзяцца падворныя абходы, падчас якіх у сяльчан вымяраецца артэрыяльны ціск, праводзіцца агляд на педыкулёз і заразныя скурныя захворванні, а таксама агляд на выяўленне бачных форм анкалагічных захворванняў.

На ўчастку рэгулярна праводзіцца санітарна-асветніцкая работа: гутаркі, індывідуальныя кансультацыі на актуальныя тэмы.

У раённым спаборніцтве сярод калектываў сельскіх урачэбных амбулаторый першае месца прысуджана калектыву Жыліцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі.

Паслугамі амбулаторыі карыстаюцца жыхары аг.Жылічы і 21 блізляжачай вёскі: агульная іх колькасць складае 2115 чалавек, у тым ліку 321 дзіця.

На працягу апошніх 23 гадоў прыём вядзе загадчык амбулаторыяй Андрэй Вервенка, чалавек адданы сваёй прафесіі. Да яго і медработнікаў установы звяртаюцца людзі, якія давяраюць ім сваё здароўе.  Прафесіяналы сваёй справы заўсёды ўважліва выслухаюць хворага, паставяць дыягназ, падбадзёраць і ў абавязковым парадку прызначаць патрэбнае лячэнне. А для гэтага ў іх маецца самае неабходнае: важкі багаж ведаў і практычных навыкаў.

У мінулым годзе тут прынята 8042 пацыента, праведзена 2264 наведванні на даму, выканана 6016 медыцынскіх працэдур.

Адным са станоўчых фактараў у рабоце калектыву Жыліцкай амбулаторыі за 2015 год з’яўляецца  зніжэнне ўзроўняў смяротнасці насельніцтва, пярвічнага выхаду на інваліднасць, захворваемасці.

 

Последние новости

Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборка тритикале. Что на очереди у кировских хлеборобов

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

С 28 июля стартует акция «В школу с полным рюкзаком»

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Подростки побывали на экскурсии в производственном отделе Кировского райпо

28 июля 2026
Читать новость