Темы

Трактарыст-машыніст з Кіраўскага РАПТЗ удастоены медаля «За працоўныя заслугі»

Трактарыст-машыніст з Кіраўскага РАПТЗ удастоены медаля «За працоўныя заслугі»

На пасяджэнні Магілёўскага аблвыканкама па кадравай палітыцы ў рэгіёне з удзелам намесніка Прэм’ер-­міністра Леаніда Зайца, міністра працы і сацыяльнай абароны Ірыны Касцевіч, памочніка Прэзідэнта – інспектара па Магілёўскай вобласці Леаніда Мартынюка, кіраўніцтва вобласці ўчора адбылося ўзнагароджванне перадавікоў АПК дзяржаўнымі ўзнагародамі. За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё АПК, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў медаля “За працоўныя заслугі” ўдастоены ва­дзіцель пагрузчыка Кіраўскага райаграпрамтэхзабеспячэння Андрэй Хлапкоў.

– Працую ў арганізацыі з 1992 года. Свае абавязкі стараюся выконваць добрасумленна, а калі шануеш і любіш сваю працу, то і рабіць гэта няцяжка, – дзеліцца ўражаннямі Андрэй Іванавіч. – Атрымаць такую ўзнагароду для мяне вельмі ганарова. Прыемна, што маю працу, мой асабісты ўклад у развіццё гаспадаркі, нашага раёна так высока ацанілі. Лічу, што ў нас шмат людзей годных медаля «За працоўныя заслугі», таму падзяляю гэтую ўзнагароду з усім калектывам, бо ў адзіночку яе зарабіць складана. Дзякуй усім, хто мае дачыненне да гэтай важнай у маім жыцці падзеі, за аказаны давер, буду старацца і надалей апраўдваць яго. Наогул жа, як умею так і працую…

Фота mogilev­region.gov.by

Последние новости

Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборка тритикале. Что на очереди у кировских хлеборобов

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

С 28 июля стартует акция «В школу с полным рюкзаком»

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Подростки побывали на экскурсии в производственном отделе Кировского райпо

28 июля 2026
Читать новость