Темы

Тройка прызёраў: Мінск, Брэст і Кіраўск!..

Тройка прызёраў: Мінск, Брэст і Кіраўск!..

1363968504_velotrek

У спартыўным комплексе “Мінск-Арэна” прайшла рэспубліканская Спартакіяда па веласпорце на трэку сярод дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ. Яна традыцыйна лічыцца адным з важнейшых, рэйтынгавых спаборніцтваў, бо менавіта тут выяўляецца ўзровень падрыхтаванасці юных спартсменаў і, адпаведна, ацэньваецца работа аддзяленняў веласпорту спартшкол.
Забягаючы наперад, адзначым, што экзамен прадстаўнікі Кіраўшчыны здалі на высокім узроўні, заваяваўшы ў камандным заліку “бронзу” сярод 20 каманд з удзелам 119 веласіпедыстаў. Першыя дзве пазіцыі кіраўчане саступілі толькі мацнейшым на сённяшні дзень зборным Мінска і Брэста, у якіх куды больш магчымасцей адточваць майстэрства на трэку.
У саставе каманды Кіраўскай ДЮСШ выступала 8 чалавек: па 4 юнакі і дзяўчыны адпаведна. Асабліва ўдала змаглі выступіць прадстаўніцы цудоўнай паловы чалавецтва — Ганна Васількова, Марыя Зайцава, Вікторыя Рудакова і Ангеліна Шчарбакова, якія здабылі для каманды значную колькасць ачкоў у розных гонках за 4 дні спаборніцтваў.
У каманднай гонцы праследвання наша чацвёрка заняла 2 месца, саступіўшы толькі Мінску. Трэцяй кіраўская зборная была ў камандным спрынце. Шчыльныя “ачковыя” рэзультаты кіраўчанкі паказалі ў спрынце, дзе Ганна Васількова, Марыя Зайцава і Вікторыя Рудакова фінішавалі адпаведна на 4-й, 5-й і 7-й пазіцыях; індывідуальнай гонцы праследвання на 2 км, у якой Ангеліна Шчарбакова ўзяла “бронзу”, а Ганна Васількова, Марыя Зайцава і Вікторыя Рудаковы былі адпаведна 4-й, 5-й і 7-й. Ганна Васількова наогул у дзвюх гонках бліснула: у групавой па ачках і гонцы з выбываннем яна стала пераможцай! А ў гіце на 500 м ёй толькі крыху не хапіла да “бронзы”.
Добрыя вынікі паказалі і нашы юнакі: Максім Лёгкі, Алег Новік, Арцём Несцярэнка і Яраслаў Грудзінін. І хоць у вельмі канкурэнтнай барацьбе хлопцам не ўдалося трапіць на прызавыя месцы, важкі заліковы багаж яны дадалі ў агульную камандную скарбонку — літаральна ў кожнай гонцы кіраўчане траплялі ў 10-кі мацнейшых.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость