Темы

У гушчыні падзей

У гушчыні падзей

masha

Як мы паведамлялі, выпускніца Мышкавіцкай СШ Марыя Шапавалава стала лаўрэатам спецыяльнай прэміі Магілёўскага аблвыканкама ў сацыяльнай сферы. Дзяўчына — гордасць школы, нашага раёна і, безумоўна, сваіх родных і блізкіх.
Марыя — настойлівая, адказная ў вучобе, актыўная ў грамадскім жыцці. Па водгуках яе настаўнікаў, вучаніца вылучаецца творчым падыходам да вырашэння пастаўленых задач. Дзяўчына мае высокую матывацыю да дасягнення значных асабістых вынікаў у любым відзе дзейнасці. Яна прымала актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні ўрокаў нестандартных форм: урокаў-роздумаў, урокаў-канферэнцый, урокаў-дыскусій.
Пачынаючы з 5 класа, Маша кожны год станавілася пераможцай другога этапа рэспубліканскай алімпіяды па англійскай мове, а ў 2012 і ў 2013 гадах была ўзнагароджана дыпломамі 3-й ступені ў трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па гэтым прадмеце.
У мінулым годзе па выніках раённага конкурсу навукова-доследных работ па матэматыцы Марыя Шапавалава атрымала дыплом 1-й ступені, а на абласным этапе — заахвочвальны. Пераможцай стала яна і ў раённым конкурсе біёлага-экалагічных доследных работ. Высока былі ацэнены яе матэрыялы, прадстаўленыя на абласную выставу “Магілёўская скарбонка”.
На рахунку Машы — і перамога ў раённым конкурсе “Лідар-2012”, яна была лаўрэатам абласнога этапа і ўдзельніцай рэспубліканскага.
З’яўляючыся чалавекам актыўнай жыццёвай пазіцыі, Марыя ўзначальвае раённы валанцёрскі савет Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, працуе як валанцёр-інструктар групы “Алмаз”, пастаянна выступае ініцыятарам і арганізатарам раённых дабрачынных акцый па збору сродкаў для аказання дапамогі дзецям-інвалідам, сіротам.
Вызначальнымі рысамі характару Машы з’яўляюцца дысцыплінаванасць, адказнасць, таварыскасць, дакладнасць у справах. Яна заўсёды ў пастаянным пошуку новага, шмат чытае. Мае ўласны пункт погляду па любым пытанні і не саромеецца яго выказваць.
А на розных мерапрыемствах, праводзімых у Кіраўску і Мышкавіцкім СДК, гледачы не раз захапляліся віртуозным выступленнем танцавальнага калектыву “Вера”, у саставе якога некалькі год спасцігае азы харэаграфічнага мастацтва Марыя Шапавалава.
Дзяўчына заканчвае школу. Улічваючы яе здольнасці і нераўнадушныя адносіны да жыцця, думаецца, усе яе мары і намеры збудуцца.
На здымку: Марыя Шапавалава разам з настаўніцай англійскай мовы Мышкавіцкай СШ Г.А.Каленік.

Последние новости

Актуально

Единый день информирования пройдет в Беларуси 15 октября

14 октября 2026
Читать новость
Актуально

Кировчанка представит Могилевскую область на республиканских соревнованиях!

14 октября 2026
Читать новость
Актуально

Через рисунок – о мире и памяти

14 октября 2026
Читать новость
Актуально

14 октября – Покров Пресвятой Богородицы

14 октября 2026
Читать новость
Актуально

Семь регионов и море эмоций: включайте ОНТ в воскресенье, чтобы увидеть финал «Семьи года – 2026»

14 октября 2026
Читать новость
Актуально

«Душевный фестиваль» в третий раз пройдет в Минске: программа, артисты и даты

14 октября 2026
Читать новость