Темы

У кіраўскай ДЮСШ — першае месца

У  кіраўскай  ДЮСШ —  першае  месца

_MG_0445У абласной спартакіядзе сярод дзіцячых юнацкіх спартыўных школ па веласпорце на шашы прынялі ўдзел каманды чатырох ДЮСШ: г.Магілёва (2), Бабруйска і Кіраўска. Праграма заездаў складалася з індывідуальнай гонкі на час з раздзельным стартам, групавой гонкі і гонкі-крытэрыўм. У выніку ўпартай барацьбы прадстаўнікі нашай ДЮСШ з саліднай перавагай занялі агульнакаманднае 1 месца.
У першы дзень спаборніцтваў сярод дзяўчынак 2 месца заваявала Вікторыя Рудакова, на 4, 5 і 6 месцах размясціліся таксама прадстаўніцы Кіраўшчыны. Сярод юнакоў трэці вынік быў у Арцёма Несцярэнкі.
Падчас групавой гонкі нашы веласпартсменкі зноў былі на вышыні: Вікторыя Рудакова заняла 2 месца, 3 — Ганна Васількова. У рабят добрых вынікаў дасягнулі Яраслаў Грудзінін (2 месца) і Арцём Несцярэнка (3).
Не здалі сваіх лідзіруючых пазіцый кіраўчане і падчас гонкі-крытэрыўма. Ганна Васількова, Марыя Зайцава і Вікторыя Рудакова занялі адпаведна 2, 3 і 4 месцы. Арцём Несцярэнка ў гонцы стаў другім, а Алег Новік — трэцім.
У цяперашні час выхаванцы нашай ДЮСШ прымаюць удзел у рэспубліканскай спартакіядзе, якая праходзіць у г.Магілёве. Пажадаем нашым рабятам новых перамог!
Юрый ЦІШКОЎ,
трэнер па веласпорце ДЮСШ.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость