У ліку лепшых у арганізацыі гандлю і паслуг — прадстаўнікі Кіраўшчыны
На адбыўшайся ў г.Магілёве 25 ліпеня калегіі галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама былі разгледжаны вынікі работы арганізацый гандлю і паслуг вобласці за першае паўгоддзе бягучага года. Затым адбыўся ўрачысты сход з нагоды Дня работнікаў гандлю, які сёлета адзначаецца 30 ліпеня. Падчас яго правядзення былі ўзнагароджаны лепшыя арганізацыі і работнікі сферы гандлю.
Сярод адзначаных — і прадстаўнікі Кіраўшчыны. Так, калектыў райспажыўтаварыства ўзнагароджаны дыпломам галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама за актыўную работу па прасоўванні тавараў айчыннай вытворчасці.
Падзяка Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь за шматгадовую і добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны ўклад ў развіццё і ўдасканаленне гандлёвага абслугоўвання і ў сувязі з прафесійным святам аб’яўлена начальніку аддзела эканомікі райвыканкама Алене Кірычэнка.