Темы

Упершыню ў прызёрах юныя шашысты з Кіраўшчыны!

Упершыню ў прызёрах юныя шашысты з Кіраўшчыны!

Спаборніцтвы па шашках, якія прайшлі ў Магілёве, адкрылі чарговую  круглагадовую абласную спартакіяду школьнікаў. Яны аказаліся ўдалымі для прадстаўнікоў Кіраўшчыны.

Удзел у спаборніцтвах прынялі 94 шашысты, якія ўвайшлі ў састаў 20 каманд. Гэта пераможцы раённых і гарадскіх турніраў. Да ўдзелу былі дапушчаны рабяты 2004 года нараджэння і маладзей. Наш раён прадстаўляла каманда, складзеная з вучняў СШ №1: Максім Жукоўскі (9 клас), Анастасія Бялянава (8 клас), Ілья Лебедзеў (5 клас) і Аляксей Бодык (4 клас).

Падапечныя трэнера Барыса Гаўрыленкі паказалі вельмі добрую падрыхтоўку і ў агульнакамандным заліку занялі 2 месца, абышоўшы зборную Магілёва і толькі крыху саступіўшы камандзе Бабруйска. Наогул кіраўчане ўпершыню трапілі на п’едэстал гонару ў спаборніцтвах такога рангу!

Ілья Лебедзеў, акрамя таго, стаў сярэбраным прызёрам яшчэ і ў асабістым першынстве. Ён, а таксама Аляксей Бодык залічаны кандыдатамі ў зборную каманду вобласці, якая будзе ўдзельнічаць у рэспубліканскім этапе спартакіяды.

Яшчэ варта адзначыць, што ў кіраўчан вельмі неблагія перспектывы для ўдзелу ў бліжэйшых сезонах, бо большасць членаў нашай сёлетняй каманды былі маладзей за сваіх сапернікаў, тым больш, што да наступнага абласнога этапу ёсць час і магчымасць умацаваць свае здольнасці.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость